Рыгор ШАЦЬКО

Артыст, вядучы майстар сцэны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Кожная новая пастаноўка павінна быць з’явай у краіне, падзеяй у горадзе, глытком паветра, публічным абмеркаваннем. Інакш тэатр жыве сам у сабе. Тэатр павінны ставіць пытанні, быць у авангардзе культуры, быць трыбунай, з якой выказваюцца самыя перадавыя ідэі.

Каб гэта магло быць, неабходна пастаянная падтрымка на дзяржаўным узроўні. Тады жывы тэатр. Я бачу,
як на добрых, сур’ёзных, якасных спектаклях збіраецца цэлая зала. Значыць, мы патрэбныя людзям. Галоўнае – не губляць высокай якасці мастацтва,
не працаваць на штампах, шукаць новае ў сабе, памятаць, што мы – артысты – духоўна багатыя натуры.

Выходзіш пасля апладысментаў – і цішыня. Цішыня – гэта святое, моцны, можа, і вечны стан душы чалавечай. Толькі не трэба, як казаў Віталь Баркоўскі, зганяць анёла з левага пляча. Калі анёл у цябе будзе там трымацца, тады ты жывёш правільна. І не трэба баяцца. Можна проста памаўчаць, паглядзець у вочы –
і ўсё робіцца настолькі зразумела...

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 16 красавіка 1959 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

З 1980 па 1984 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1984 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. 

З 1997 па 2012 год працаваў дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра тэатра імя Якуба Коласа.

Уваходзіць у склад мастацкага савета тэатра.

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Камісар («Шагал... Шагал...» па п'есе У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
– Ілля Мурамец, 1-я галава Змея Гарыныча, Стражнік («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына)
– Крот («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)
– кум Гарбуз («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко)
– Актаўё («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
- прафесар Райсэр («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
- Дзед («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)

 

УЗНАГАРОДЫ

1999 – ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».

2001 – Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры».

2002 - спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «За ўклад у развіццё міжнародных культурных сувязяў Рэспублікі Беларусь».

2017 – Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

 

АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Аляксандр Залатнікоў («Ах, які пасаж!» У.Салагуба, П.Фёдарава)
– Дзмітрый Сідараў («Плюшавая малпачка ў дзіцячым ложку» М.Яблонскай)
– Андрон Сыцюк («Вежа» А.Дударава, У.Някляева)

– пан Бараноўскі («Несцерка» В.Вольскага)
– Каробкін («Рэвізор» М.Гогаля)
- Госць («Шчаслівае здарэнне» С.Мрожака)
– Пятрук («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча) 
– Ніл («Мяшчане» М.Горкага)
– Журдэн-Сталін («Здурнелы Журдэн» М.Булгакава)
- Піліп («Пакрыўджаныя» Л.Родзевіча)
– Кароль Французскі, герцаг Бургундскі («Кароль Лір» У.Шэкспіра)
– Грэгар («Рэцэпт Макропуласа» К.Чапека)
– Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава)
– Высокая шапка («Час быка» К.Саі)
– Элхонен-Гурмізах («Тайбелэ і яе дэман» І.Б.Зінгера, І.Фрыдмана)
– Яешня («Жаніцьба» М.Гогаля)
– Госць («Марлен... Марлен...» Дз.Мінчонка)
– Пясняр («Зямля» паводле творчасці Якуба Коласа)
– Віктар («Метамарфозы кахання» («Гульні з кошкай») І.Эркеня)

– Уілфрэд Бонд («Квартэт» Р.Харвуда)
– Бургамістр («Візіт дамы» па п'есе Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
– Стары («Макбет» У.Шэкспіра)
кардынал Лотр («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)

ПУБЛІКАЦЫІ

1.  «Хотим, чтобы нас увидели и поняли…» Т.Катовіч. - «Заря»,  12.05.1998.
2.  «Адметны спосаб існавання» С.Дашкевіч. - «Рэспубліка», 09.06.1993.
3. «Национальный театр в европейском контексте» Т.Пастарнак. - «Народнае слова», 19.01.2007.

ГАЛЕРЭЯ


Дзед
(«Бальніца на краі свету»)

 


Актаўё
(«Дурнічка»)


прафесар Райсэр
(«Доктар філасофіі»)

 


Камісар
(«Шагал... Шагал...»)


Крот
(«Прыгоды Дзюймовачкі»)
 
1-я галава Змея Гарыныча
(«Да трэціх пеўняў»)

Комментарии

Желаем Григорию больших творческих удач и весомых ролей !

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка