Наталля АЛАДКА

Артыстка, вядучы майстар сцэны

 

 

 

 

 

 

Калі выпраўлялася ў дарослае жыццё, бацька казаў: «Жыві па сумленні, каб не сорамна было людзям
у вочы глядзець. Працуй добра, з месца на месца
не бегай, не шукай лёгкага жыцця.
Калі трэба – само цябе знойдзе».
Так і жыву.

Люблю вольны вецер на прасторы, дробны дождж,
які пяшчотна кранае твар, вечаровае зорнае неба
ў моцны мароз. Люблю сядзець ля падножжа старога дрэва, з якога восень здымае жоўта-чырвонае лісце. Люблю спяваць, асабліва рамансы. У іх мая Душа,
мае думкі і пачуцці.

Вельмі люблю сваю прафесію, наш Тэатр,
якому прысвячаю большую частку жыцця.

 

БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 30 сакавіка 1964 года ў вёсцы Чапялі Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

З 1981 па 1985 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1985 па 1986 год працавала ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ.

З 1986 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

 

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Дар’я («Жарты» («Мікітаў лапаць» М.Чарота)
– Козачка («Як Воўк мамай быў» В.Ткачова)
– Марыя («Цень думкі нашай...» паводле твораў Ф.Аляхновіча)
– Другая жучыха («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)
– Марыя Апанасаўна, маці Багдановіча («Калісь глядзеў на сонца я...» - аповяд пра Максіма Багдановіча)
– спадарыня Проціч («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
– Раксана («Самая жаданая» паводле п’есы
С.Гіргеля  «Самая-самая» па матывах французскай драматургіі)
– Клара, служанка Фінэі («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)

Разам з артысткай Святланай Жукоўскай паставіла шэраг музычна-паэтычных вечароў і спектакляў на камернай сцэне:

– «Я счастлива теперь…»
«Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…»
«Ты мне сказал: люблю – и верить я готова...»
«Не искушай меня без нужды…»
«Калісь глядзеў на сонца я...» (аповяд пра Максіма Багдановіча)

УЗНАГАРОДЫ

2011 – Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

2014 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

 

АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Наста («Несцерка» В.Вольскага)
– Марыся («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча)
– Асоль («Ветразі» паводле аповесці А.Грына «Пунсовыя ветразі»)
– Б’янка («Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра)
– Джэйн («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» па п'есе Р.Куні «№13»)
– Яна («Так знікае каханне» - фантазіі па Т.Кантару)
– Надзя, Верачка («Плошча Перамогі» А.Паповай)
– Верачка («…Таму што люблю…» А.Паповай)
– Годл («Памінальная малітва» Р.Горына)
– Жаклін («Лекар мімаволі» Ж.-Б.Мальера)
– Дзяўчына («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука)
– Ірына («Аднакласнікі» Ю.Куліка)
– маці Олі («Шышок» А.Аляксандрава)
– Дораці Дэбні («Перабор» Х.Бергера)
– Ганна («Ліфт» Ю.Чарняўскай)
– Снягурка, Люда, голас Каці («Што баліць?» Л.Агулянскага)
– Служанка («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі)
– мадмуазель Русэ («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– Клэр («Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага)
– Людміла Сяргееўна («Афінскія вечары» П.Гладзіліна)

 

РОЛІ Ў КІНО

- Зоя Анатольеўна («Дэтэктыўнае агенцтва «Іван ды Мар’я», фільм 5-ы «Справа аб паралельных светах» (2009)
- «Суд» (13-я серыя «Прызнаць невінаватым» (2009, эпізод)
-  «Сапраўднае жыццё» (2010, эпізод)
- Загадчыца рэгістратуры («Жураў-2» (13-я серыя «Невінаватыя» (2010)
- «Тры словы аб прабачэнні» («Думай, пра што кажаш» (2012, эпізод)
- «Водар шыпшыны» (2014, эпізод)
- Лідзія Волкава («Народная», 2018)
- Наталля («Некалькі крокаў да кахання», 2018)

 

ПУБЛІКАЦЫІ

1. «Женщина, которая играет» Н.Соловьёвой. - «Витебский проспект». – 23.08.2007.
2.  «Быць улюбёным у жыццё» Ю.Іваноўскага. - «Віцьбічы». - 09.04.2016. (Чытаць)

 

ГАЛЕРЭЯ

 

Марыя
(«Цень думкі нашай...»
)

 

Раксана
(«Самая жаданая»
)

спадарыня Проціч
(«Доктар філасофіі»
)

 

Клара, служанка Фінэі
(«Дурнічка»
)

Людміла Сяргееўна
(«Афінскія вечары»
)

 

Дар’я
(«Жарты»
)

Марыя Апанасаўна, маці Багдановіча
(«Калісь глядзеў на сонца я...»
)

 

Музычна-паэтычныя вечары

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка