БІЯГРАФІЯ
Нарадзіўся 5 лістапада 1960 года ў вёсцы Лябёдка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
З 1980 па 1981 год навучаўся ў Мінскім інстытуце культуры.
З 1981 па 1985 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
З 1985 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 1985 па 2004 год працаваў артыстам тэатра імя Якуба Коласа.
З 2000 па 2001 год навучаўся ў Акадэміі перападрыхтоўкі работнікаў мастацтва, культуры і турызму, у «Майстэрні Пятра Фаменкі» (Масква, Расія).
З 2004 па 2017 год працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра імя Якуба Коласа.
З 2017 года - мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Старшыня мастацкага савета тэатра.
|
|
ПАСТАНОЎКІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– «Доктар Айбаліт» па матывах кінасцэнарыя В.Карастылёва, Р.Быкава «Айбаліт-66» – «Перабор» Х.Бергера – «Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць» – «Шукаем тэнара!» К.Людвіга – «Снежная каралева» Я.Шварца – «Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна – «Доктар філасофіі» Б.Нушыча - «Дурнічка» Лопэ дэ Вегі - «Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа - «Бальніца на краі свету» Х.Бойчава - «Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена - «Дом на мяжы» па п'есах С.Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы» - «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А.Курэйчыка
|
УЗНАГАРОДЫ
1987 - дыплом Беларускага саюза тэатральных дзеячаў за ролю Сымона ў спектаклі «Сымон-музыка».
2003 - дыплом лаўрэата III ступені Рэспубліканскага конкурсу п'ес для тэатра «Чалавек і грамадства» ў намінацыі «Інсцэніроўкі па творах беларускай літаратуры для драматычнага тэатра» за інсцэніроўку аповесці Ул.Караткевіча «Ладдзя роспачы».
2010 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2012 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
2013 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2015 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
2016 - ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны».
|
|
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ ПАСТАНОЎКІ
– «Вераб’іная ноч» паводле пралога да рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць» – «Школа блазнаў» М.дэ Гільдэрода – «Стрэл у тумане» паводле аповесці В.Быкава «У тумане» – «Люці» А.Дударава – «Ладдзя роспачы» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча – «За двума зайцамі» М.Старыцкага – «Вар’яцкае танга кахання» С.Шэпарда – «Знікненне прынцэсы Фяфёлы» А.Стараторжскага, Л.Цітовай – «Школа з тэатральным ухілам» Д.Ліпскерава – «Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай – «Вясёлы Роджэр» Д.Салімзянава – «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча – «Смяротны нумар» А.Антонава – «Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына – «Жарты» (вечар беларускіх вадэвіляў паводле твораў М.Чарота «Мікітаў лапаць», Л.Родзевіча «Конскі партрэт», Янкі Купалы «Прымакі») - «Апошнія» М.Горкага
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ
- Сымон («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа) - Рамэа («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра) - Ундзу («Жураўлінае пяро» Д.Кінасіта) - Буфрон («Школа блазнаў» М.дэ Гільдэрода) - Бенволіа («Чума на вашы дзве сям’і» Р.Горына) - Шкаляр («Несцерка» В.Вольскага) - Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля) - Грэй («Пунсовыя ветразі» А.Грына) - Гартэнзіа («Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра) - Карэхідор («Віват, каханне!» П.А. дэ Аларкона) - Барэйка («Пакахай мяне, салдацік» паводле аднайменнай аповесці В.Быкава) - Гораў («Вераб’іная ноч» паводле пралога да рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць») - Сушчэня («Стрэл у тумане» паводле аповесці В.Быкава «У тумане») - Капітан («Люці» А.Дударава)
РОЛІ Ў КІНО
- «Сямейны дэтэктыў» (2011) - эпізод - «Доўгая дарога» (2013) - эпізод - «Першае каханне» (2013) - эпізод - «Следчы Пратасаў» (2013) - эпізод - «Водар шыпшыны» (2014) - эпізод
|
ПУБЛІКАЦЫІ ПРА ТВОРЧАСЦЬ МІХАСЯ КРАСНАБАЕВА
1. «Міхась Краснабаеў: «Сутнасць адбываецца ў акцёры» В.Сянькова. – «Вечерний Витебск». - №13 (582). 2. «Всегда современный» Т.Пастарнак. – «Народнае слова», №35 (2209), 25.03.2006. 3. «Зорачка жадання» В.Сянькова. – «Вечерний Витебск». - №44 (769), 4.11.2010. 4. «Тэатр залежыць ад гледача». – «Витебский проспект», 11.10.2010. 5. «Михаил Краснобаев: «Я сам для себя самый строгий критик» Т.Пастарнак. – «Народнае слова», 09.11.2010. 6. «Калі тандэм складзецца?» Ю.Іваноўскага – «Культура», №48 (1226), 28.11.–04.12.2015. 7. «Вяртацца да саміх сябе» Ю.Іваноўскага. – «Віцьбічы», 14.11.2015. 8. «Михаил Краснобаев: «Спектакль рождается в контакте со зрителями» Т.Пастарнак. – «Витебские вести», №35 (21196), 27.03.2018.
ПУБЛІКАЦЫІ ПРА АСОБНЫЯ СПЕКТАКЛІ МІХАСЯ КРАСНАБАЕВА
1. «Ці патрэбна блазну школа?» С.Дашкевіч (пра спектакль «Школа блазнаў»). – «Віцьбічы», 15.10.1998. 2. «Такі быў лёс наканаваны» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Стрэл у тумане»). – «Віцебскі рабочы», 14.11.2002. 3. «Беспросветная ладья» М.Дымко (пра спектакль «Ладдзя роспачы»). – «Белорусская деловая газета». – 16.09.2005. 4. «Караткевіч у галоўнай ролі» А.Скурко (пра спектакль «Ладдзя роспачы»). – «Наша ніва», 16.09.2005. 5. «Калі жыццё мацней за смерць» В.Сянькова (пра спектакль «Ладдзя роспачы»). – «Віцьбічы», 15.10.2005. 6. «Прэм’ера пад заслону» С.Дашкевіч (пра спектакль «За двума зайцамі»). – «Культура», 17-23.06.2006. 7. «Станьте чистой пшеницей Христовой» С.Дзядзінкінай (пра спектакль «Крыж Еўфрасінні»). – «Народная газета», 16.04.2009. 8. «Такія дзіўныя гульні» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Школа з тэатральным ухілам»). – «Культура», 30.09-05.10. 2008. 9. «Хрыстос прызямліўся... у Віцебску» Н.Бунцэвіч (пра спектакль «Хрыстос прызямліўся ў Гародні») - «Культура», 14.09.2013. 10. «Па кругах гарачага пекла» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Да трэціх пеўняў»). - «Віцьбічы», 15.01.2015. 11. «Танцуй, Ваня!» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Да трэціх пеўняў»). - «Культура», 31.01.2015. 12. «В Витебске состоялась премьера спектакля «Шукаем тэнара!» Г.Каржанеўскага. - «Народныя навіны Віцебска», 28.04.2015. 13. «Тэнар прыедзе... Брадвейская на віцебскай сцэне» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Шукаем тэнара!»). - «Культура», 30.05.2015. 14. «Снежная каралева», таямнічая і вясёлая» А.Замкоўскага. - «Віцьбічы», 16.01.2016. 15. «Ствараючы шчасце і любоў» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Прыгоды Дзюймовачкі»). - «Віцьбічы», 29.12.2016. 16. «Зусім не рэмейк». «Доктар філасофіі» на коласаўскай сцэне» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 17.06.2017. 17. «В Национальном академическом драматическом театре имени Якуба Коласа 21 ноября премьера - постановка Михаила Краснобаева «Последние» В.Сянькова. - «Віцьбічы», 17.11.2017. 18. «Новая пастаноўка Міхася Краснабаева ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа стала знамянальнай падзеяй у тэатральным жыцці Віцебска» С.Дзядзінкінай (пра спектакль «Апошнія»). - «Віцьбічы», 29.11.2017. 19. «Смерць яднае іх» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Апошнія»). - «Мастацтва», 2018, №3. 20. «20 і 24 красавіка ў Коласаўскім тэатры прэм’ера – камедыя Лопэ дэ Вегі «Дурнічка» ў пастаноўцы Міхася Краснабаева» В.Сянькова (пра спектакль «Дурнічка»). - Сайт газеты «Віцьбічы», 13.04.2018. 21. «Камедыя. Класіка. Каханне.» В.Сянькова (пра спектакль «Дурнічка»). - «Віцьбічы», 14.04.2018. 22. «Нечаканыя пераўвасабленні Дурнічкі» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Дурнічка»). - «Культура», 11-17.05.2018. 23. «Мелодия разорванной струны» Т.Пастарнак (пра спектакль «Сымон-музыка»). - «Витебские вести», 24.11.2018. 24. «Пра тонкую скуру» творцы» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Сымон-музыка»). - «Культура», 03.12.2018.
|
Добавить комментарий