Раіса ГРЫБОВІЧ
Артыстка, вядучы майстар сцэны
Расчынена заслона -
І смейся альбо плач.
Асудзіць ці палюбіць -
Суддзя і цар - глядач...
І пляск апладысментаў
Твой ап’яняе слых,
Хоць шчырых кампліментаў
Пачуць не ад ўсіх...
Іграй, акцёр, іграй!
Сэрца ўсім кранай!
Радасць усім нясі,
Боль сваёй душы...
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага)
– вядзьмарка Барабуля («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча)
– Воблачка («Агнявы Леў» А.Кружнова)
- бабуля Агапа («Агнявы Леў» А.Кружнова)
– Настасся Фёдараўна Мярчуткіна («Смешныя людзі» па аднаактовых п'есах А.Чэхава («Юбілей»)
- міс Пэціктан («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена)
- Дачка («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» паводле аднайменнага апавядання Г.Г.Маркеса)
- Кабета («Дзеці. Вёрсты» А.Казюханава паводле творчасці Якуба Коласа)
- Мачаха («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)
- Сялянка («Ілля Рэпін. Здраўнёўскія замалёўкі» А.Замкоўскага)
- Беліна («Нібыта хворы» Ж.-Б.Мальера)
- Чарапаха Тарціла («Залаты ключык» А.Талстога)
- Разалія Саламена («Шлюб па-італьянску» па п’есе Э.дэ Філіпа «Філумена Мартурана»)
Занятая ў спектаклі «Ваўкалак» паводле аднайменнага апавядання з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня».
БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 1 студзеня 1961 года ў вёсцы Каменка Мендыгарынскага раёна Кустанайскай вобласці, Рэспубліка Казахстан.
З 1979 па 1981 год навучалася ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы.
З 1982 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 1984 па 1988 год навучалася ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (Масква, Расія).
З 2024 года ўваходзіць у склад мастацкага савета тэатра.
УЗНАГАРОДЫ
2006 – Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
2010 - ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны»
2011 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
2013 - спецыяльны дыплом «За яскравы вобраз маці Дзімона ў спектаклі «Ліфт» на X Маскоўскім міжнародным фестывалі камерных тэатраў і спектакляў малых формаў «Славянский венец» (Масква, Расія)
2016 – Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Куліна («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча)
– Мар’я Антонаўна («Рэвізор» М.Гогаля)
– Генэндл («Тайбелэ і яе дэман» І.Б.Зінгера, І.Фрыдмана)
– Даратэя («Прыгоды вандроўнага рыцара» Л.Рублеўскай)
– Аляўціна Вітольдаўна («І нас пацалуе світанак» В.Острава)
– Прастакова («Недарасць» Д.Фанвізіна)
– Ураге («Тузы» У.Відмера)
– Маці, Русалка («Сон на кургане» паводле твораў Янкі Купалы)
– сястра Фостэр («Ён. Яна. Акно. Нябожчык» паводле п'есы Р.Куні «№13»)
– Проня, Яўдакія Піліпаўна («За двума зайцамі» М.Старыцкага)
– Шаблова («Позняе каханне» А.Астроўскага)
– Рая («Псіхааналітык для псіхааналітыка» Д.Балыка)
– Бабка («Ветрагоны» У.Галубка)
– Глумава («Мудрацы…» паводле п'есы А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты»)
– маці Дзімона («Ліфт» Ю.Чарняўскай)
– спадарыня Луазо («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– Бернарда («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі)
- Марыя Хасэфа («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі)
– Вядзьмарка («Макбет» У.Шэкспіра)
- Старая ваўчыца («Песні ваўка» В.Паніна)
– Маладзіца («Жарты» («Конскі партрэт» Л.Родзевіча)
– Цырымоніймайстар («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко)
– Хава («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
- Другая жучыха («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)
- Маці Сярогі, Фёкла Кузоўнікава («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Бяспальцы», «Восенню»)
- Вівіян Трэчмэн («Каханне і падаткі» па п’есе У.В.Зандта, Д.Мілмар «Секс, каханне і падаткі»)
ПУБЛІКАЦЫІ
1. « Раиса Грибович: «Я – целый мир!» А. Алімавай. - «Витебский проспект», 08.12.2005.
2. «Главная роль – мама…» А Чуйко. - «Народнае слова», 22.01.2008.
3. «Актрыса-вулкан. Доўгая тэатральная дарога Раісы Грыбовіч» С.Дзядзінкінай. - «Народная газета», 15.02.2011.
4. «Калі вабіць сцэна. Сёння ў Раісы Грыбовіч – бенефіс» Ю.Іваноўскага. - «Віцебскі рабочы», 25.01.2011.
5. «І толькі вочы, пэўна, выдаюць мяне.... Пераўвасабленні Раісы Грыбовіч» Ю.Іваноўскага (да 55-годдзя артысткі). - «Культура», 05.03.2016.
ГАЛЕРЭЯ
Мальвіна («Несцерка»)
Настасся Фёдараўна Мярчуткіна («Смешныя людзі»)
Спектакль «Ваўкалак»
Барабуля («Вядзьмарка і Дыназаўрык»)
Воблачка («Агнявы Леў»)
Вівіян Трэчмэн («Каханне і падаткі»)
маці Сярогі («Яшчэ раз пра каханне»)
Фёкла Кузоўнікава («Яшчэ раз пра каханне»)
Хава («Сымон-музыка»)
Цырымоніймайстар («Прыгоды Чыпаліна»)
Другая жучыха («Прыгоды Дзюймовачкі»)
Добавить комментарий