89-ы ТЭАТРАЛЬНЫ СЕЗОН АМАЛЬ ШТО СКОНЧЫЎСЯ… РАЗМАЎЛЯЕМ ПРА ВЫНІКІ!

Сёння, 30 ліпеня, спектаклем «Восеньская саната» Інгмара Бергмана завяршаецца 89-ы сезон Коласаўскага тэатра. Гэтыя 10 месяцаў былі насычанымі і годнымі. Узгадаем!

Вядома, самым галоўным для тэатра падзеямі з’яўляюцца спектаклі і асабліва – прэм’еры. Кожная новая пастаноўка – як свята, для артыстаў і, безумоўна, для гледачоў. У амаль мінулым сезоне мы ўпершыню ўбачылі:

– лірычную камедыю «Гаральд і Мод» Коліна Хігінса
– адноўленую пластычна-драматычная фантастыку «Бездань» паводле твораў Рэя Брэдберы
– камедыю «Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці Васіля Шукшына
– споведзь пра каханне «Загадкавыя варыяцыі» Эрыка-Эмануэля Шмітта
– інтэрактыўную казку для дзяцей і іх бацькоў «Залатое сэрцайка» Святланы Навуменка
– містыфікацыю «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча
– сучасную гісторыю «Афінскія вечары» Пятра Гладзіліна
– камедыю «Шукаем тэнара!» Кена Людзвіга
– драму «Не пакідай мяне…» Аляксея Дударава
– кухонны трылер «Каралева прыгажосці з Лінэна» Марціна МакДонаха

А таксама пасля доўгага перапынку вярнуліся да гледачоў эцюды памяці «Шагал… Шагал…» Уладзіміра Драздова, якія цяпер ставяцца на вялікай сцэне тэатра, у абноўленым акцёрскім складзе.

У 89-м сезоне юбілейныя даты адзначылі артысты, майстры сцэны, якія аддалі большую частку свайго жыцця Коласаўскаму тэатру, ахвяравалі мастацтву і роднай сцэне свае лепшыя пачуцці і развагі:

– 55 год – Генадзь Гайдук
– 80 год - Тадэвуш Кокштыс, народны артыст Беларусі, які адзначыў свой юбілей бенефісным спектаклем «Бездань», дзе выканаў ролю Старога
-
70 год – Віктар Дашкевіч, які адзначыў свой юбілей бенефісным спектаклем «Дзікае паляванне караля Стаха», дзе выканаў ролю Грыня Дубатоўка
– 55 год – Георгій Лойка
- 55 год - Вадзім Асвяцінскі
– 55 год – Галіна Букаціна
– 65 год – Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Акрамя таго, спектаклямі свае юбілеі ў мінулым сезоне святкавалі вядучы майстар сцэны Пятро Ламан (Дзед у спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам») і заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Анісенка (творчы вечар «…Начну я новый монолог»).

Знакавай падзеяй для Коласаўскага тэатра стала прызначэнне новага дырэктара Аляксандра Старых. На пасадзе мастацкага кіраўніка – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка.

У 89-м сезоне акцёры тэатра прымалі ўдзел у разнастайных фестывалях. За ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам» заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова атрымала Дыплом «За псіхалагічную праўду вобраза ў сцэнічным увасабленні сучаснай прозы» на IV Міжнародным тэатральным фестывалі імя Фёдара Абрамава «Крынічнае слова» ў Архангельску (Расія), была адзначана «Залатым дыпломам» на XII Міжнародным тэатральным форуме «Залаты Віцязь», які праходзіў у межах V Славянскага форуму мастацтваў «Залаты Віцязь» (Масква, Расія).

Спектакль «Пахавайце мяне за плінтусам» прымаў удзел у III Нацыянальнай тэатральнай прэміі. У выніку малады коласавец Раман Салаўёў адзначаны ў намінацыі «Лепшая акцёрская работа ў спектаклі тэатра драмы» за высокае мастацкае выкананне ролі Сашы Савельева.

Міжнародны дзень тэатра коласаўцы святкавалі цёплым і шчырым вечарам памяці «Акцёр пакідае часцінку душы…». Многія артысты і работнікі тэатра адзначаныя ўзнагародамі. Паспяхова прайшоў чарговы 19-ты конкурс «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр».

Коласаўцы наведалі з гастролямі Гродзенскі абласны драматычны тэатр, а таксама паказвалі музычна-паэтычны вечар «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…» у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (Масква) у межах мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама прымалі ўдзел у святкавання Дня горада Віцебска, у культурніцкіх мерапрыемствах у межах фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».

На сцэне Коласаўскага тэатра паспяхова прайшлі гастролі Мінскага абласнога драматычнага тэатра (г.Маладзечна), Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, Арлоўскага дзяржаўнага тэатра для дзяцей і моладзі «Свабодная прастора» (Расія), Смаленскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя А.С.Грыбаедава (Расія), поўная зала была на творчым вечары народнага артыста Расіі Алега Басілашвілі.

Тэатр працягвае шчыльнае супрацоўніцтва з Віцебскім дзяржаўным каледжам культуры і мастацтваў: у тэатральнай гасцёўні прайшоў паэтычны вечар «Не запрещай себе мечтать…».

Вось такія падзеі! Як бачыце, тэатральнае жыццё не проста ідзе, але кіпіць і віруе.

Чакаем вас у Коласаўскім тэатры ў новым, 90-м, сезоне!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка