Віктар ДАШКЕВІЧ

Артыст, вядучы майстар сцэны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Уладальнік медаля Францыска Скарыны

Незабыўная Вера Паўлаўна Рэдліх!

Праз дзясяткі гадоў маёй творчай дзейнасці
на коласаўскай сцэне, хачу запэўніць Вас, што заўсёды стараўся не здрадзіць Вам, Мастацтву, заўсёды памятаў Ваш наказ і Веру ў мяне.

Вельмі спадзяюся, што там, у іншым свеце,
Вам не сорамна за свайго выхаванца.

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 3 студзеня 1945 года ў вёсцы Вяціцераўка Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

З 1969 па 1973 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс В.П.Рэдліх).

З 1973 па 1990 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

З 1990 па 1991 год працаваў дырэктарам Беларускага тэатра «Лялька» (Віцебск).

З 1991 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

З 1981 па 1990 год, з 1991 па 2007 год выконваў абавязкі загадчыка трупы тэатра імя Якуба Коласа.

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Захар («Шагал... Шагал...» па п'есе У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі прасадкамі»)
– Мацей («Несцерка» В.Вольскага)
– Пётр Адамавіч («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
– Ураднік («Жарты» («Прымакі» Янкі Купалы)
– Чыпалонэ («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко)
– Місэна («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
– Службовец банка («Смешныя людзі» па аднаактовых п’есах А.Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова»)
- Капітан Вельмідоўгаяпанчоха («Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн)
- прафесар Райсэр («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
- Севяр’ян («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Сццёпкава каханне»)

 

УЗНАГАРОДЫ

1996 - Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

1999 - прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным тэатральным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель) за ролю Мнішака ў спектаклі «Чорная нявеста».

2003 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

2006 - Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

2010 - медаль Францыска Скарыны.

2011 - дыплом Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

2016 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».

 

АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Палікар («Званы Віцебска» Ул.Караткевіча)
– Хамутоў («Правінцыйныя анекдоты» А.Вампілава) 
– Ерамееў («Летась у Чулімску» А.Вампілава)
– Арсен («Чужы» Л.Ніканенкі)
– Добчынскі («Рэвізор» М.Гогаля) 
– Мнішак («Чорная нявеста» А.Дударава) 
– Мюллер («Тузы» У.Відмера)
– Скацінін («Недарасць» Д.Фанвізіна)
– Савецкі следчы («От цо да!» С.Яновіча) 
– Сорын («Чайка» А.Чэхава) 
– Сцяпан («Памінальная малітва» Р.Горына)
– Знакаміты пісьменнік («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п’есы У.Набокава «Падзея») 
– Радзівон Мікалаевіч («Старамодная камедыя» А.Арбузава)
– Лука Скарына («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука)

Пастар («Бацька» А.Стрындберга)
– Вучань («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч) 
– Мамаеў («Мудрацы…» па п'есе А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты»)
– Рэджы («Квартэт» Р.Харвуда)
– Святар («Візіт дамы» паводле п’есы Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
– Эдуард («Парадоксы пачуццяў» С.Сергіенкі)
– Грынь Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча)
мітрапаліт Балвановіч («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
– Эскал, князь Вероны («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)
– Дзед, Сівы («Песні ваўка» В.Паніна)

ПУБЛІКАЦЫІ

1.  «Няхай жыве акцёр! Т.Кокштыса, Т.Скварцовай. - «Віцебскі рабочы», 06.01.1994.
2.  «Віцева спелае жыта У.Ганчарова. - «Народнае слова», 03.01.1995.
3. «Як стаць каралём? У тэатры… Ю.Іваноўскага. - «Культура», 06.01.2005.
4.  «Виктор Дашкевич: «Я пережил актёрский голод…» Т.Пастарнак. - «Народное слово», 11.01.2005.
5. «Театр – его судьба» Ю.Іваноўскага. - «Твой город», 02.01.2015.

 

ГАЛЕРЭЯ


Севяр’ян
(«Яшчэ раз пра каханне»)

Мацей
(«Несцерка»)

 

Захар
(«Шагал... Шагал...»)

Місэна
(«Дурнічка»)

 

Пётр Адамавіч
(«Пазычанае шчасце»)

капітан Вельмідоўгаяпанчоха
(«Пэппі»)

 

Чыпалонэ
(«Прыгоды Чыпаліна»)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка