Таццяна ЛІХАЧОВА

 

Артыстка, вядучы майстар сцэны
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Уладальніца прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
«Крыштальная зорка» і «Крыштальная Паўлінка»

Я ў гэты свет да Вас прыбегла бóсая,
І прадкі раскіданы па плячах,
І без прыкрас,
Ствараючы сябе душой узнёслаю –
Выключна з Вас,
Выключна з Вас.


РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

- Сваха («Несцерка» В.Вольскага)
- Мара Цвіёвіч (
«Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
- Габі («Восем закаханых жанчын» па п’есе Р.Тама «Восем жанчын»)

- Жняя («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле творчасці Ш.Пэро)
- Цешча («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака («Дом на мяжы»)
- Фея («Папялушка» Т.Габэ паводле творчасці Ш.Пэро)
- Ліля Канстанцінаўна («Пёс Белага вострава» А.Дударава)
- Дырэктар каледжа («Гісторыя кахання» паводле аднаймённай аповесці Э.Сігала)

- Сялянка («Ілля Рэпін. Здраўнёўскія замалёўкі» А.Замкоўскага)
- Беліна («Нібыта хворы» Ж.-Б.Мальера)
- Зоэ («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкен)


БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 24 верасня 1952 года ў горадзе Валожыне Мінскай вобласці.

З 1972 па 1976 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1972 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Уваходзіць у склад мастацкага савета тэатра.

Старшыня праўлення Віцебскай абласной пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, уваходзіць у склад рады Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.


УЗНАГАРОДЫ

2001 - ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь»

2011 - Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

2015 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

2017 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»

2024 - прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка»


АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

Эйке («Свой востраў» Р.Каўгвера)
Мажэйка («Амністыя» М.Матукоўскага
)
– Валянціна («Летась у Чулімску» А.Вампілава) 
– Зінуля («Зінуля» А.Гельмана)
– Джульета, сіньёра Мантэкі («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра) 
– Юлька («Адпачынак пасля ранення» В.Кандрацьева)
– Маша («…Таму што люблю…» А.Паповай) 
– Франя («Пакахай мяне, салдацік» паводле аднайменнай аповесці В.Быкава) 
– сіньёра Капулеці («Чума на вашы дзве сям’і» Р.Горына)
– Дзяўчына («Любоўны карагод» А.Шніцлера) 
– Люці («Люці» А.Дударава)
– Адэлаіда («Адэлаіда» Ж.Унгарда)
– Смерць («Ладдзя роспачы» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча)
– Голда («Памінальная малітва» Р.Горына) 
– Этэр («Млын» А.Дударава) 
– Еўфрасіння («Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай)
– Нэнсі Валонэ («Перабор» Х.Бергера) 
– Тамара («Кошкі-мышкі» А.Марданя)
– Маці («Гэта ўсё яна» А.Іванова)
– Тофі («Гэта ўсё яна» А.Іванова)
– Пацучыха («Вясёлы Роджэр» Д.Салімзянава)
– бабуля Ніны («Белы анёл з чорнымі крыламі» Д.Балыка)
- місіс Сэвідж (
«Дзіўная місіс Сэвідж» Д.Патрыка)
- місіс Бэйкер («Дарослыя дзеці» па п’есе Л.Герша «Гэтыя вольныя матылькі»)
– Грыпіна («Жарты») «Мікітаў лапаць» М.Чарота)
– Баба Яга («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына)
- Прадаўшчыца марозіва («Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн)

– Бабуля («Снежная каралева» Я.Шварца)
– Мыш
(«Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)

- маці Сымона («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
- Першая апавядальніца («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Сцёпкава каханне»)
-
Мэг Фолан («Каралева прыгажосці з Лінэна» М.МакДонаха)


ПУБЛІКАЦЫІ

1.  Ліхачова Таццяна Уладзіміраўна. – Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т./ пад агул.рэд. А.В.Сабалеўскага. – Мінск, 2002. – Т.2. – С.29.
2. «Таня, ісці табе!..» С.Казіміроўскага. - «Літаратура і мастацтва», 11.08.1978.
3.  «Драматургія – гэта поліфанічная музыка» М.Манохіна. - «Мастацтва», 1994, №5, с.15–18.
4.  «Татьяна Лихачёва: «Без меня моим мальчикам было бы скучно…» Р.Шырокавай. - «Витьбичи», 21.04.1998.
5.  «Каб загучала срэбная струна» Ю.Іваноўскага. - «Літаратура і мастацтва», 18.10.2002.
6.  «Панк и рок бальзаковского возраста» Т.Карухінай. - «БелГазета», 11.06.2007.
7. «Святло і цень Таццяны Ліхачовай» В.Ждановіч. - «Беларусь». – 2012, №12, с. 46–51.
8. «Актриса, благодарная судьбе» В.Дашкевич. - «Витебский проспект», 11.06.2012.


ГАЛЕРЭЯ


Габі («Восем закаханых жанчын»)


Мэг Фолан («Каралева прыгажосці з Лінэна»)


Мара Цвіёвіч («Доктар філасофіі»)


Першая апавядальніца (
«Яшчэ раз пра каханне»)


Грыпіна («Жарты»)


Маці, Тофі («Гэта ўсё яна»)


Баба Яга («Да трэціх пеўняў»)


місіс Бэйкер («Дарослыя дзеці»)


Прадаўшчыца марозіва («Пэппі»)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X