ТЫДЗЕНЬ КАМЕРНАЙ СЦЭНЫ

У лістападзе 2016 года Коласаўскі тэатр адзначае 90-годдзе і ўжо зараз імкнецца далучыць да святочнага, урачыстага настрою гледачоў.

З 2 па 6 лютага адбудзецца Тыдзень камернай сцэны. Сёння камерная сцэна тэатра імя Якуба Коласа – творчая пляцоўка, дзе праходзяць спектаклі, аб’яднаныя агульным творчым памкненнем – сучасным эксперыментам.

2 лютага, у аўторак, распачне Тыдзень камернай сцэны метафізічны трылер «Я вольны!» паводле рамана сучаснай бельгійскай пісьменніцы Амелі Натомб «Касметыка ворага».

Ёсць рэчы, з’явы, пра якія мы не жадаем памятаць. І наш мозг, каб абараніцца ад залішніх перажыванняў, напружанняў, прыхоўвае іх у далёкія закуткі памяці. У парыжскім аэрапорце Жэром Ангюст (вядучы майстар сцэны Георгій Лойка) выпадкова сустракаецца з мсье Тэксторам Тэксэлем (вядучы майстар сцэны Святлана Жукоўская). Пачынаецца непрыемная шчырая размову: агідныя прызнанні, разважанні пра Бога, таемныя пачуцці… Слова за словам героі апускаюцца на цёмнае дно чалавечай сутнасці, адчыняюць дзверы, якія, магчыма, і не варта адчыняць…

Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Дольнікаў.

Пачатак спектакля а 19-й гадзіне. Спектакль адбудзецца ў тэатральнай гасцёўні.

3 лютага, у сераду, Тыдзень камернай сцэны працягне сямейны псіхалагічны дэтэктыў «Кошкі-мышкі» па п’есе Аляксандра Марданя. Рэжысёр Юрый Лізянгевіч раскрывае таямніцы самых блізкіх людзей – актрысы Тамары (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова) і перакладчыцы Таццяны (вядучы майстар сцэны Тамара Кабяк). Магчыма, усё прайшло б больш спакойна, калі б не журналістка Лена (Юлія Крашэўская), якая пад выглядам масажысткі дазнаецца пра многае, у тым ліку для таго, каб раскрыць сваім праўду чытачам пра знакамітасцей… Але каму патрэбна такая «праўда»?

Хочаце ведаць адказ – прыходзьце на спектакль «Кошкі-мышкі» а 19-й гадзіне.

На камернай сцэне можна пабачыць не толькі спектаклі.
4 лютага ў тэатральнай гасцёўні адбудзецца музычна-паэтычны вечар «Ты мне сказал: люблю – и верить я готова…», пастаўлены актрысамі тэатра, вядучымі майстрамі сцэны Наталляй Аладкай і Святланай Жукоўскай.

Што можа быць даражэй за каханне? Мы ўсё жыццё памятаем пра першае сваетлае пачуццё, пра пакуты і боль растання, але ўсё адно імкнемся кахаць і абавязкова – быць каханымі.

Творчы вечар напоўнены вядомымі вершамі і рамансамі. «Но я вас всё таки люблю…», «Только раз бывают жизни встречи», «Не пробуждай воспоминаний», «Отцвели хризантемы»… Пушкін і Асадаў, Муса Джаліль і Марыя Пятровых, Хуан Інэс дэ ла Крус і Шандор Пёцёфі, і беларускія – Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Анатолькі Вярцінскі…

Гучыць каханне, замірае на вуснах і ажывае ў песні, узносіцца да нябёсаў і томіцца ў сэрцы… І нікога не пакідае абыякавым. Не пакіне і вас.

У вечары прымае ўдзёл артыст Арцём Блахін. Канцэртмайстар Алена Парфёнава.

Пачатак вечара а 19-й гадзіне.

Пятнічным вечарам, 5 лютага, адбудзецца паказ спектакля «Загадкавыя варыяцыі» Эрыка-Эмануэля Шмітта. Двое мужчын спавядаюцца адно аднаму пра каханне да адной жанчыны, якое і да нашага часу з’яўляецца неразгаданай загадкай, трапяткой варыяцыяй гукаў, няўлоўнай мелодыяй. Яе немагчыма пачуць, сыграць, спець, хоць неяк наблізіць да рэальнасці… Але можна адчуць сэрцам. Вядучы майстра сцэны Генадзь Гайдук (Эрык Ларсэн) і заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка (Абель Знорка), ён жа рэжысёр-пастаноўшчык спектакля і мастацкі кіраўнік тэатра, спрабуюць разам з гледачамі разгадаць гэтую таямніцу.

Пачатак спектакля а 19-й гадзіне.

Завершыць Тыдзень камернай сцэны 6 лютага, у суботу, кухонны трылер «Каралева прыгажосці з Лінэна» Марціна МакДонаха. Вядомы далёка за межамі Еўропы ірландскі драматург быў у 2015 годзе пастаўлены артысткай Коласаўскага тэатра, студэнткай выпускнога курса рэжысёрскага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ірынай Цішкевіч. Яна распавяла гісторыю пра смяротную вайну за сваё шчасце паміж старой бездапаможнай маці Мэг і яе самотнай, няшчаснай дачкой Морын. Да жадання кахання і роспачы з-за яго адсутнасці далучаецца актуальная тэма эміграцыя, пачуццяў тых, хто з’язджае да сваёй Радзімы.

У спектаклі занятыя: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Мэг Фолан), вядучыя майстры сцэны Анжаліка Баркоўская (Морын Фолан), Генадзь Гайдук (Пата Дулі), Яўген Бераснеў (Рэй Дулі).

Пачатак спектакля а 18-й гадзіне.

Прыходзьце на спектаклі Тыдня камернай сцэны!
Сачыце за афішай!
Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка