БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 14 сакавіка 1967 года ў горадзе Кэлэраш Рэспублікі Малдова.
З 1984 па 1988 год навучалася ў Дзяржаўным інстытуце мастацтваў Рэспублікі Малдова.
З 1989 па 1990 год працавала ў тэатры-студыі «Дзе-Я?» (Мінск).
З 1990 па 1993 год працавала ў тэатры-студыі «Таварыш» (Мінск).
З 1993 па 1997 год працавала ў эксперыментальным тэатры «АКТ» (Мінск).
У 1997 годзе працавала ў Мінскім драматычным тэатры «Дзе-Я?».
З 1997 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
|
|
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Іда («Шагал… Шагал…» паводле п'есы У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі») – Раіса Ласкіна («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна) – маці Андрэя («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць») – Морын Фолан («Каралева прыгажосці з Лінэна» М.Мак-Донаха) – Бабуля («Снежная каралева» Я.Шварца) – Іскра («Агнявы Леў» А.Кружнова) – маці Ганны («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа) – Агуста («Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва» па п’есе Ф.Саган «Скрыпкі часам») - Зоэ («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена) - Сакратарка, Медсястра, Яна («Метро» А.Савухі) - Лідзі («Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана)
|
УЗНАГАРОДЫ
2001 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2010 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
2017 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
|
|
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Нёрсі («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» Т.Уільямса) – Марго («Мадам Боншанс» У.Драздова) – Жанчына з партрэтам («Ружа ў чыстым полі» У.Драздова) – Надзя («Плошча Перамогі» А.Паповай) – Прастакова («Недарасць» Д.Фанвізіна) – Марыя («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» паводле п'есы Р.Куні «№13») – Люба («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п'есы У.Набокава «Падзея») – Меронія («За двума зайцамі» М.Старыцкага) – Капіталіна («Фламенка» В.Маслюка) – Людміла («Позняе каханне» А.Астроўскага) – Свацця («Ветрагоны» У.Галубка) – Эльза («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара) – Мамаева («Мудрацы…» паводле п'есы А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты») – Зорка («Вельмі простая гісторыя» М.Ладо) – Гусліцэр («Я чакаю сапраўднага мужчыну» паводле п'есы Э.Радзінскага «Прывабная жанчына з кветкай і вокнамі на поўнач») – Мацільда («Візіт дамы» паводле п'есы Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы») – Святлана, Марыя («Парадоксы пачуццяў» С.Сергіенкі) – Медсястра («Леанарда ?» Э.Флізара) – Агатава, Жанна («Што баліць?» Л.Агулянскага) – Графіня («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка») – мадам Чэйзан («Гаральд і Мод» К.Хігінса) – лэдзі Макбет, Вядзьмарка («Макбет» У.Шэкспіра) – Падпаліна («Песні ваўка» В.Паніна) – Мама, Галіна Сяргееўна («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева) – Даміцэля («Жарты» («Прымакі» Янкі Купалы) – спадарыня Сакалова («Апошнія» М.Горкага)
РОЛІ Ў КІНО
- настаўніца Ніна Сяргееўна («Яблык поўні», 2009) - «Міракль пра Шагала» (2013) - эпізод - «Шагал – Малевіч» (2013) - эпізод
|
Добавить комментарий