Арцём БЛАХІН

Артыст

У тэатры магчыма ўсё што заўгодна.
Можна прыдумаць, паверыць, прыняць на самога сябе
і вынесці да гледача. Адчыняеш адныя дзверы,
а за імі – наступныя, яшчэ і яшчэ... Але за шэрагам персанажаў, роляў, масак не хочацца згубіць сябе, сапраўднага.

Тэатр часта параўноўваюць з гадзіннікам, дзе кожны
як вельмі важная дэталь. Калі нейкая з іх не будзе працаваць, то і ўвесь гадзіннік спыніцца.

 

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 2 лютага 1987 года ў горадзе Віцебску.

З 2002 па 2006 год навучаўся ў Віцебскім дзяржаўным музычным вучылішчы імя І.І.Салярцінскага.

З 2009 па 2013 год навучаўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

З 2013 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.





 


 

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

Юрась («Несцерка» В.Вольскага)
Алег Пятровіч («Гісторыя двух сабак» Я.Конева)
Стаўроў («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
Паўночны алень («Снежная каралева» Я.Шварца)
Сіўка-Бурка («Сіўка-Бурка» Я.Тарасава)
– Жук («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)
– Васіль («Калісь глядзеў на сонца я...» – аповяд пра Максіма Багдановіча)
– Міхаіл Ласкін («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
– Леандр («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)
– Хлопец («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
– Джон Валонэ («Перабор» Х.Бергера)
– сіньёр Памідор («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко)
– Кабальера («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
– маэстра Дымуча («Агнявы Леў» А.Кружнова)
– мужчына Габі («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)
– Камісар («Шагал... Шагал...» паводле п’есы У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
- Каваль, Індыйскі Певень («Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн)
- Доктар («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)
- Алег Мікалаевіч Ларычаў («Экстрасэнсы» па п’есе Р.Горына «Феномены»)
- Рэдактар Агееў («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Раскас»)
- Сярога Бязменаў («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Бяспальцы»)
- Шафёр («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Боцікі»)

Прымае ўдзел у музычна-паэтычным вечары «Не искушай меня без нужды...».

УЗНАГАРОДЫ

2018 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

 

МІНУЛЫЯ РОЛІ

Коля Лосеў («Што баліць?» Л.Агулянскага)
Карнюдэ («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навелы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
Алесь Варона («Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча)

Пашка («Белы анёл з чорнымі крыламі» Дз.Балыка)

Першы забойца («Макбет» У.Шэкспіра)
Парыс («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)
Хлебнік («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
– Валерый («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
Антон («Афінскія вечары» П.Гладзіліна)

 

ПУБЛІКАЦЫІ

1.  «Счастье – служить Мельпомене»  Т. Пастарнак.- «Витебские вести», 26.03. 2015. 

 

ГАЛЕРЭЯ


Алег Мікалаевіч Ларычаў
(«Экстрасэнсы»)

 
Сярога Бязменаў
(«Яшчэ раз пра каханне»)

Юрась
Несцерка»)

 


Доктар
(«Бальніца на краі свету»
)

Стаўроў
(«Леаніды не вернуцца на зямлю»)

 

Камісар
(«Шагал... Шагал...»)

Джон Валонэ
(«Перабор»
)

 

Леандр
(«Хітрыкі Скапэна»
)

сіньёр Памідор
(«Прыгоды Чыпаліна»
)

 

маэстра Дымуча
(«Агнявы Леў»
)