БЫЎ МЕСЯЦ МАЙ...
12+
Спектакль-канцэрт.
Сумесны праект Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
і Цэнтра культуры «Віцебск».
Вялікая сцэна.
Прэм'ера - 8 мая 2026 года.
Спектакль-канцэрт, спектакль-мастацка-дакументальны ўспамін расказвае пра лёс тэатра імя Якуба Коласа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Перад пачаткам фашысцкай навалы 18 мая 1941 года была пастаўлена легендарная камедыя «Несцерка» і паказана для шырокай публікі на гастролях у Петразаводску, дзе коласаўцы і даведаліся пра пачатак вайны. На роднай віцебскай сцэне сыграць «Несцерку» коласаўцы не паспелі – вымушаны былі адправіцца ў эвакуацыю, ва Уральск. Пастаноўка распавядае пра тое, як перажывалі артысты вайну, што ставілі далёка ад роднага Віцебска, як выступалі для салдат паміж жорсткімі баямі… А ў выніку май стаў месяцам Вялікай Перамогі!
Напоўнены ваеннымі песнямі, вытанчанымі харэаграфічнымі нумарамі, спектакль прасякнуты любоўю да мастацтва, роднага Коласаўскага тэатра, да сваёй краіны, якая гераічна прайшла вогненныя саракавыя і штогод годна святкуе Дзень Перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сцэнар, пастаноўка, музычнае афармленне Марыны РАМАНОЎСКАЙ, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь.
Пераклад сцэнара на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
У спектаклі занятыя артысты тэатра імя Якуба Коласа.
Гісторыю тэатра імя Якуба Коласа ў гады Вялікай Айчыннай вайны расказваюць:
- заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Галіна БУКАЦІНА, Вячаслаў ГРУШОЎ, Пятро ЛАМАН, Таццяна ЛІХАЧОВА, Георгій ЛОЙКА
- уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась ЦВІРКА
- артысты Міхаіл АСАНАЎ, Ульяна АЦЯСАВА, Валянціна БАГДАНАВА, Антон БАРАНОЎСКІ, Яўген БЕРАСНЕЎ, Раіса ГРЫБОВІЧ, Зінаіда ГУРБО, Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Вераніка МАЛАШКЕВІЧ, Алёна МЕРКУШАВА, Ніна ОБУХАВА, Надзея РАДЗІМАВА, Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ, Алена ШАРЭПЧАНКА
Песні выконваюць:
- Ульяна АЦЯСАВА
- Антон БАРАНОЎСКІ
- Яўген БЕРАСНЕЎ
- Ілля БЛЫКІН
- Раіса ГРЫБОВІЧ
- Святлана ЖУКОЎСКАЯ
- Даніла КАТОВІЧ
- Вераніка МАЛАШКЕВІЧ
- Аксана СУРВІЛА
- уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась ЦВІРКА
- Алена ШАРЭПЧАНКА
- Уладзіслаў ЯДРОЙЦАЎ
У спектаклі занятыя салісты:
- Валерый Бруйко, Аляксандр Якімчук, Віктар Янчанка (Віцебская абласная філармонія)
- Вольга Сяргіенка (Віцебскі абласны цэнтр народнай творчасці)
- Андрэй Голуб, Крысціна Кашперка, Юрый Рабцэвіч, Дзяніс Свярдлоў (Віцебск)
- Маргарыта Крупенька (Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж)
У спектаклі занятыя творчыя калектывы:
- заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорька» і народны тэатр-студыя аўтарскай песні (Цэнтр культуры «Віцебск»)
- ансамбль песні, музыкі і танца «Талака» (Віцебская абласная філармонія)
- народная студыя сучаснага танца, народная вакальная група «Лагода», студыя эстраднага танца і сучаснай харэаграфіі «ТЭГ» (Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў)
- ансамбль спартыўнага бальнага танца «Квікстэп» (Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт)
- народны музычны хор выкладчыкаў і студэнтаў (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава)
Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.



















Добавить комментарий