ДА 450-ГОДДЗЯ УІЛЬЯМА ШЭКСПІРА! НА СЦЭНЕ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА – «РАМЭА і ДЖУЛЬЕТА»!!!

Зусім крыху засталося да прэм’еры знакамітай шэкспіраўскай трагедыі «Рамэа і Джульета». Артысты-коласаўцы і пастаноўшчык, народны артыст Расіі, мастацкі кіраўнік «Театра на Юго-Западе» (Масква, Расія) Валерый Беляковіч працуюць без выходных. У напружанні ўсе службы – ад гукааператараў да касцюмераў. І ўсе ведюць, што працуюць нездарма: сёлета ўвесь свет адзначае 450-годдзя Уільяма Шэкспіра, і тэатр імя Якуба Коласа з усёй шчырасцю далучаецца да свята.

Вядомая ўсяму свету «самая сумная гісторыя» пра каханне і смерць, пра кроўную варажнечу дзвюх сем’яў набывае ў пастаноўцы народнага артыста Расіі Валерыя Беляковіча сапраўдную шэкспіраўскую звышактуальнасць. Праз словы вялікага драматурга і майстэрскую ігру акцёраў рэжысёр чарговы раз нагадвае: калі адбываецца трагедыя – у ёй вінаваты ўсе.

Веронскія вуліцы, упрыгожаныя вытанчанымі аркамі, бясконцыя карнавалы і бойкі паміж служкамі Мантэкі і Капулеці… У атмасферы жорсткасці і рамантычнасці сустракаюцца юныя Рамэа і Джульета. Насмешлівы і справядлівы лёс! Адно спатканне, адзін позірк, адзін пацалунак нараджаюць шалёнае трымценне ў гарачых сэрцах, яшчэ не атручаных прагай драпежнай помсты. Каханне – вось той нязгасны агмень, які мог бы асвятліць іх жыццёвы шлях, мог бы назаўды парушыць бессэнсоўны канфлікт паміж сем’ямі. Мог бы…

Спектаклем «Рамэа і Джульета» Коласаўскі тэатр дакранаецца да таленту Уільяма Шэкспіра, да яго невычэрпнага свету, які не сыходзіць у мінулае, але з кожным днём робіцца больш блізкім да нас, больш сучасным. Шэкспір і ягоныя героі будуць жыць, пакуль жыве нашая планета.

ПРЭМ’ЕРА ТРАГЕДЫІ УІЛЬЯМА ШЭКСПІРА «РАМЭА і ДЖУЛЬЕТА» –

22 і 23 мая, 19.00!!!

КВІТКІ – У КАСЕ ТЭАТРА!

 

ГАЛОЎНЫЯ РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ:

РАМЭА, сын Мантэкі – Раман Салаўёў
ДЖУЛЬЕТА, дачка Капулеці – Юлія Цвікі
СІНЬЁР МАНТЭКІ, глава роду – Уладзімір Сівіцкі
ЛЭДЗІ МАНТЭКІ – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова
СІНЬЁР КАПУЛЕЦІ, глава роду – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў
ЛЭДЗІ КАПУЛЕЦІ – Алена Шарэпчанка
ЭСКАЛ, князь Вероны – Віктар Дашкевіч
ПАРЫС, граф, сваяк князя – Арцём Блахін
МЕРКУЦЫА, сваяк князя – Яўген Бераснеў
БРАТ ЛАРЭНЦА, манах – Юрась Цвірка
ТЫБАЛЬТ, пляменнік Капулеці – Яўген Лук’янаў
КАРМІЦЕЛЬКА Джульеты – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова
БЕНВОЛІА, пляменнік Мантэкі – Дзмітрый Каваленка

Разам з прафесійнымі акцёрамі Коласаўскай трупы ў спектаклі занятыя навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацваў.

ЧАМУ ВЫ ЯШЧЭ НЕ Ў ЧАРЗЕ ЗА КВІТКАМІ???

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка