Дзмітрый КАВАЛЕНКА

Артыст

Хочацца, каб тэатр быў жывым. Гэтая жывая сіла – сукупнасць усяго: якія адносіны паміж акцёрамі,
якія размовы, якія творчыя работы, што ставяць нашыя
і прыезджыя рэжысёры... Спадабалася, як выказаўся Валерый Беляковіч, які ставіў «Рамэа і Джульета»: «Пакуль мы не палюбім акцёраў, у нас нічога
не атрымаецца».

Радуе, што стварылася моладзевая атмасфера,
і мы самі імкнемся рабіць нейкія праекты, ладзіць «капуснікі»... Каб усё гэта яшчэ было вядома
і ў горадзе, а не заставалася толькі ў тэатры...

Нягледзячы ні на што, тэатр – гэта храм!
І ў першую чаргу, ён унутры нас.

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 8 лістапада 1992 года ў горадзе Лепелі Віцебскай вобласці.

З 2010 па 2013 год навучаўся ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў.

З 2013 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

З 2018 года навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Дунай («Гісторыя двух сабак» Я.Конева)
– Цвыркунок («Казявачка» Т.Уфімцавай)
– Пасыльны («Шукаем тэнара!» К.Людвіга)

– Фатограф («Шагал…Шагал…» паводле п’есы У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
– Кай («Снежная каралева» Я.Шварца)
– Бармалей («Доктар Айбаліт» па матывах кінасцэнарыя В.Карастылёва, Р.Быкава «Айбаліт-66»)
– Іван («Сіўка-Бурка» Я.Тарасава)
– Мядзведзік, Воўк («Тря’м! Вітаю!» С.Казлова)
– Эліа («Матылёк... Матылёк...» А.Нікалаі)
– Актаў («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)
– Андрэй («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)

– Міларад («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
– Нікаля («Самая жаданая» паводле п’есы С.Гіргеля «Самая-самая» па матывах французскай драматургіі)
– містар Маркоу («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко)

– Феніса («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
– мужчына П'ерэтты («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)

– Сымон («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
- Санітар («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)
- Філіп Дэбні («Перабор» Х.Бергера)

Прымае ўдзел у музычна-паэтычным вечары «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз...».

УЗНАГАРОДЫ

2018 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Юрась Братчык («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
– Андрэй Беларэцкі («Дзікае паляванне караля Стаха»  паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча)
– Бенволіа («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)
– Другі забойца («Макбет» У.Шэкспіра)

ПУБЛІКАЦЫІ

1. «У кожнага павінна быць разыначка» Ю.Іваноўскага. - «Віцьбічы», 26.03.2015.

 

ГАЛЕРЭЯ


Сымон
(«Сымон-музыка»)


Эліа
(«Матылёк... Матылёк...»)

 
Філіп Дэбні
(«Перабор»)


Міларад
(«Доктар філасофіі»)

 


Актаў
(«Хітрыкі Скапэна»)


Феніса
(«Дурнічка»)

 


Нікаля
(«Самая жаданая»)


Пасыльны
(«Шукаем тэнара!»)
 
Фатограф
(«Шагал... Шагал...»)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка