СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ

 

12+

Антон Чэхаў.

Іграем Чэхава.
Камедыя на 2-е дзеі
па аднаактовых п’есах «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова».

Вялікая сцэна.
 
Прэм’ера – 2 жніўня 2018 года.
 

 
Гісторыі спектакля – быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Паўлавічам Чэхавым. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэта і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.
 
«Пра шкоду тытуню»
Іван Іванавіч Нюхін – сапраўдны муж сваёй жонкі, які шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.
 
«Юбілей»
Юбілей банка – справа адказная. Але пакуль адныя, як старшыня кіраўніцтва Шыпучын Андрэй Андрэевіч, з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як бухгалтар Кузьма Мікалаевіч Хірын, займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна, то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай, то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі?!..
 
«Прапанова»
Памешчык Іван Васільевіч Ломаў прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова, каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне. І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.
 

 
Пастаноўка і музычнае афармленне Юрыя ПАХОМАВА, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Пераклад п’ес і песень на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
 

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
 
«Пра шкоду тытуню»
 
ІВАН ІВАНАВІЧ НЮХІН - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны
 
«Юбілей»
 
АНДРЭЙ АНДРЭЕВІЧ ШЫПУЧЫН, старшыня кіраўніцтва банка Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 
ТАЦЦЯНА АЛЯКСЕЕЎНА, ягоная жонка - Ульяна АЦЯСАВА / Алена ШАРЭПЧАНКА
 
КУЗЬМА МІКАЛАЕВІЧ ХІРЫН, бухгалтар банка Яўген БЕРАСНЕЎ
 
НАСТАССЯ ФЁДАРАЎНА МЯРЧУТКІНА Раіса ГРЫБОВІЧ
 
 
«Прапанова»
 
СЦЯПАН СЦЯПАНАВІЧ ЧУБУКОЎ, памешчык - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 
НАТАЛЛЯ СЦЯПАНАЎНА, ягоная дачка - Вікторыя ШАМАРДЗІНА
 
ІВАН ВАСІЛЬЕВІЧ ЛОМАЎ, памешчык Раман ВОЛАТ / Цімур ЖУСУПАЎ
 

Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Фестывалі

- XXIV Міжнародны тэатральны фестываль «Меліхаўская вясна» (Меліхава, Расія, 2024)


Публікацыі

1. «Смех скрозь слёзы» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Смешныя людзі» паводле аднаактовых п'ес-жартаў Антона Чэхава). - «Культура», 25-31.08.2018. (Чытаць)


 

Камедыя «Смешныя людзі»
на XXIV Міжнародны тэатральны фестываль «Меліхаўская вясна» (Меліхава, Расія, 2024)

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X