«ПРЫГОДЫ ЧЫПАЛІНА» – НАВАГОДНІ ПАДАРУНАК АД КОЛАСАЎЦАЎ!

Хутка-хутка Новы год! А ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа свае навагоднія традыцыі – для дзяцей у падарунак музычная казка. Сёлета артысты-коласаўцы прадставяць на суд самых маленькіх гледачоў «Прыгоды Чыпаліна»!

Казка пра адважнага хлопчыка-цыбуліну вядомая і дзецям, і дарослым. Чыпаліна не баіцца казаць праўду і змагаецца за справядлівасць. Але аднаму перамагчы сытых і задаволеных сабой сіньёра Памідора, графінь Вішняў і прынца Лімона зусім не проста. Таму Чыпаліна збірае вакол сябе цэлую каманду надзейных сяброў, каб разам з Радыскай, Сунічкай і графам Вішанькай прайсці ўсе выпрабаванні, абхітрыць саміх махляроў і даказаць ім, што ніякія грошы не заменяць багацця душы.

Насычаны яркімі танцавальнымі нумарамі і вясёлымі песнямі, спектакль «Прыгоды Чыпаліна» ў дэкарацыях дзіцячай пляцоўцы не дасць вам сумаваць ні хвіліны. Спявайце, танчыце, весяліцеся з героямі новага музычнага спектакля тэатра імя Якуба Коласа!

Касцюмы шыюцца, дэкарацыі майструюцца, артысты развучваюць песні і танцы... «Прыгод Чыпаліна» ў снежні будзе шмат, таму сачыце за афішай!

Аўтары п’есы – Андрэй Бадулін, Аляксандр Чутко. Рэжысёр-пастаноўшчык – Ірына Цішкевіч. Мастак-пастаноўшчык – Юлія Карымава. Кампазітар Уладзіслаў Сярпінскі. Харэаграфія Дзіяны Юрчанка.

У спектаклі занятыя: Раіса Грыбовіч (Цырымонімейстар), Юрась Цвірка (прынц Лімон), Яўген Бераснеў (Старэйшая графіня Вішня), заслужаная артыстка Галіна Букаціна (Малодшая графіня Вішня), Арцём Блахін (сіньёр Памідор), Цімур Жусупаў (Масціна), Дзмітрый Каваленка (містар Маркоу), Арцём Герак (Чыпаліна), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Дашкевіч і Уладзімір Сівіцкі (Чыпалонэ), Аляксей Анісеня і Максім Цароў (граф Вішанька), Юлія Крашэўская (Радысачка), Ганна Дубчанка (Сунічка), Пятро Ламан і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько (кум Гарбуз).

Пасля кожнага спектакля ў тэатральнай гасцёўні – навагодняе прадстаўленне каля ёлкі з Дзедам Марозам, Снягурачкай і іншымі казачнымі ляснымі персанажамі!

Комментарии

Добры вечар! Скажыце, толькі "Прыгоды Чыпаліна" будзе спектакль? У Інтэрнэце я бачыла афішу са спектаклем "Дюймовочка". І яшчэ, спектакль на беларускай мове ідзе?

На сайце тэатра ў раздзеле АФІША выкладаюцца спектаклі, квіткі на якія прадаюцца праз касу тэатра. Квіткі на астанія спектаклі можна набыць у распаўсюджвальнікаў.

Усе спектаклі тэатра імя Якуба Коласа ідуць на беларускай мове.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка