ПРЭМ'ЕРА! ЧАКАЕМ «ДА ТРЭЦІХ ПЕЎНЯЎ»!

Коласаўскі тэатр зноў прапануе сваім гледачам прэм’еру. 6 і 7 снежня, у 19.00, на вялікай сцэне адбудуцца першыя паказы камедыі «Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці Васіля Шукшына ў перакладзе Пятра Ламана. Інсцэніроўка і пастаноўка Міхася Краснабаева.

Гісторыя даволі простая і нават знаёмая. У адной бібліятэцы, у кніжцы казак, жыў Іван-дурань і бяды не ведаў. Але літаратурныя персанажы – Бедная Ліза, Анегін, Абломаў ды іншыя – сабралі сход і вырашылі: ганьба гэта, што Іван-дурань сярод іх гэтак спакойна знаходзіцца. І сказалі: ідзі і прынясі даведку пра тое, што разумны. А куды падзецца, калі сход вырашыў? Пайшоў герой…

І па дарозе, вядома, шмат каго сустрэў: Бабу Ягу і Змея Гарыныча, манахаў і чарцей, Мудраца і Царэўну Несмяяну… Здаецца, казачныя персанажы, але вельмі ж знаёмыя, як быццам у акно глядзіш… Нягеглыя, камічныя, часам нават абсурдныя…

Ці вытрывае здзекі добры Іван, надзелены адкрытай, чыстай душой? Створаная коласаўцамі вясёлая казка для дарослых напоўнена жартамі, песнямі, танцамі, яна і пасмешыць, і дасць падумаць наконт праўды жыцця.

У галоўнай ролі - Яўген Бераснеў. Таксама ў спектаклі занятыя заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова, Георгій Лойка, Аляксандр Фралоў, Тамара Краснабаева-Чарняк, Вікторыя Шамардзіна, Цімур Жусупаў, Дзмітрый Каваленка, Антон Мінчык, Раман Салаўёў і іншыя артысты-коласаўцы.

ЛЮБІЦЕ КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР!
САЧЫЦЕ ЗА АФІШАЙ!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка