САНЯ, ВАНЯ, З ІМІ РЫМАС

 

16+

Уладзімір Гуркін.

Жыццёвая меладрама на 2-е дзеі.

Камерная сцэна.

Прэм'ера - 15 кастрычніка 2023 года.


Лёсы трох сясцёр з далёкай уральскай вёскі пераплеценыя паміж сабой. Яны разам працуюць, выхоўваюць дзяцей, жартуюць і спяваюць бяседныя песні... Спадзяюцца, што навала Вялікай Айчыннай вайны не кране іх... Бяда прыходзіць нечакана, калі на Івана, мужа Аляксандры, і на Пятра, мужа Соф’і, піша данос разбэшчаны старшыня калгаса. Папярэджвае пра гэта мясцовы міліцыянер Рымас Паціс. Кармільцам толькі адна дарога – на фронт дабравольцамі, каб там бараніць сваіх каханых і родных. У тыле застаецца Міхаіл, муж Ганны, – аднаногі інвалід, які працуе на канюшні.

Вайна мінае... Пад Сталінградам загінуў Пётр, ад гора памерла яго Соф’я... Аляксандра не дачакалася Івана, і збіраецца звязаць свой лёс з Рымасам, які дапамагаў сям’і выжыць у галодныя ваенныя гады. Але Іван усё ж такі вяртаецца...

У спектаклі пастаянна чуецца трывожнае водгулле вайны, адзінага адмоўнага персанажа п’есы. Але пад ціскам жыццёвых выпрабаванняў героі не сталі злоснымі, помслівымі – яны захавалі ў сабе чалавечую годнасць, міласэрнасць, дабрыню. Яны застаюцца напоўненымі любоўю адно да аднаго.

П’еса «Саня, Ваня, з імі Рымас», напісаная ў 2005 годзе, разам з вядомымі драматургічнымі творамі «Прыбайкальская кадрыль» і «Любоў і галубы» ўваходзіць у склад трылогіі так званых «вясковых гісторый».


Рэжысёр-пастаноўшчык Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧ.
Пераклад п’есы на беларускую мову Пятра ЛАМАНА, уладальніка медаля Францыска Скарыны.
Памочнік рэжысёра Кацярына МУРАЎЁВА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ГАННА - Вольга КУЛЯШОВА / Алена ШАРЭПЧАНКА

СОФ'Я - Ніна ОБУХАВА

АЛЯКСАНДРА - Святлана СУХАДОЛАВА / Вікторыя ШАМАРДЗІНА

ІВАН КРАСНАШЧОКАЎ, муж Аляксандры - Раман ВОЛАТ / Цімур ЖУСУПАЎ

ПЁТР РУДАКОЎ, муж Соф’і - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

ЖЭНЯ, дачка Соф’і - Дар’я ФРАНЦУЗАВА / Алёна ЧЫСТАБАЕВА

РЫМАС АЛЬБЕРТАВІЧ ПАЦІС - Вадзім АСВЯЦІНСКІ / Пятро ЛАМАН, уладальнік медаля Францыска Скарыны


Працягласць спектакля - 1 гадзіна 40 хвілін з антрактам.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X