ІЛЛЯ РЭПІН. ЗДРАЎНЁЎСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

 

16+

Алесь Замкоўскі.

Драматычны нарыс.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 15 і 16 ліпеня 2023 года на тэрыторыі музея-сядзібы І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» ў межах XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».


У 1892 годзе сусветна вядомы мастак Ілля Рэпін набыў каля Віцебска сядзібу і назваў яе Здраўнёва. Дзвінскія прасторы сталі месцам яго натхнення і адпачынку ад пецярбургскай мітусні. Дзякуючы вялікім творчым намаганням Рэпіна, былая сядзіба Сафіеўка набыла выключны мастацкі выгляд. Ліпавая алея, альтанкі, прыгожая сажалка, горка натуршчыка «Манблан»... Сядзібны дом з зубчастай вежай, пабудаваны па асабістым плане мастака, і зараз здзіўляе многіх чароўнай вытанчанасцю...

Спектакль вяртае гледачоў у пачатак ХХ стагоддзя. Коласаўцы расказваюць пра Іллю Рэпіна і яго сям’ю, пра яго пастаянны ўнутраны творчы неспакой, пра тое, ці можа мастацтва для геніяльнага мастака быць вышэй за ўсе іншыя жыццёвыя каштоўнасці.


Ідэя Ніны ОБУХАВАЙ.
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБА і ВЫКАНАЎЦЫ

ІЛЛЯ РЭПІН, мастак Яўген БЕРАСНЕЎ

ВЕРА АЛЯКСЕЕЎНА ШАЎЦОВА, жонка Рэпіна -

ВЕРА РЭПІНА, дачка Рэпіна Вікторыя ШАМАРДЗІНА

НАДЗЕЯ РЭПІНА, дачка Рэпіна  Алёна ЧЫСТАБАЕВА

ЮРЫЙ РЭПІН, сын Рэпіна – Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

ЯФІМ ВАСІЛЬЕВІЧ РЭПІН, бацька Рэпіна  Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ЦІМАФЕЙ БАДЗЕЙКАаканом  Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

СІДАР ШАВУРАселянін Ілля БЛЫКІН / Цімур ЖУСУПАЎ

СЦЯПАН КРЫВЕНКАлайбоўнік

АЛЯКСАНДР ВАСІЛЬЕВІЧ ЖЫРКЕВІЧсябра Рэпіна Раман ВОЛАТ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

ВУЧАНІЦЫ ІЛЛІ РЭПІНА Ксенія КАМІНСКАЯ, Дар’я ФРАНЦУЗАВА

СЯЛЯНКІ Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь; Раіса ГРЫБОВІЧ; Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь


Працягласць спектакля – 1 гадзіна.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X