ДОМ НА МЯЖЫ
16+
Славамір Мрожак.
Трагікамедыя на 2-е дзеі
па п’есах «Караль» і «Дом на мяжы».
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 27 сакавіка 2020 года.
Польскі класік сучаснай драматургіі Славамір Мрожак (1930-2013) заўжды пісаў пра наш навакольны свет, які цяжка патлумачыць, і чалавека, якога складана спасцігнуць. У яго п’есах актуальныя і сацыяльна значныя тэмы паказаны з дапамогай сатыры, перавелічэння, гратэску, абсурду і канешне – адкрытага і такога дзівоснага гумару. Любы падтэкст можна расчытаць – трэба толькі ўважліва глядзець і добра слухаць.
«Караль»
Унук прыводзіць свайго Дзядулю на прыём да Акуліста, каб той выпісаў старому акуляры. Таму што без акуляраў Дзядуля не можа знайсці, пазнаць і ў выніку знішчыць нейкага невядомага Караля. Дзеля гэтага стары пастаянна носіць з сабой зараджаную стрэльбу. Навошта забіваць – невядома. Але зрабіць гэта проста неабходна! Пасля працяглых спрэчак Дзядуля ў рэшце рэшт надзявае акуляры – і падазрае, што Каралем з’яўляецца той самы Акуліст. Што дапаможа да смерці спалоханаму доктару выкруціцца з парадаксальнай сітуацыі – вучонасць, красамоўства ці выключна рашучы ўчынак? А як бы ты паводзіў сябе, ці прыняў бы ідэю «каралізму», калі б у твае дзверы, у тваё жыццё пастукалі Унук з Дзядулем?
«Дом на мяжы»
Пад час спакойнай вячэры ў доме звычайнай сям’і з’яўляюцца Дыпламаты з найважнейшым міжнародным даручэннем – правесці дзяржаўную мяжу. Дзе? Непасрэдна праз гэты дом, пасярод гасцёўні. Паколькі неабходнасць правядзення мяжы не можа быць аспрэчаная, то з маўклівай згоды сям’і чыноўнікі прымаюцца за справу. І з гэтага дня жыццё пераўтвараецца ў хаос: пасярод дома з’яўляецца шлагбаум, усталёўваецца прапускны і візавы рэжым, паўсюль вытыркаюцца ці мытнікі, ці кантрабандысты... Сям’я нібыта становіцца непасрэдным удзельнікам стварэння гісторыі. Узнікае толькі адно пытанне: як жыць у абсурднай сітуацыі, калі ты не з’яўляешся гаспадаром свайго дома?!
Пастаноўка і музычнае афармленне Міхася КРАСНАБАЕВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад на беларускую мову Вячаслава РАКІЦКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
«КАРАЛЬ»
АКУЛІСТ -
ДЗЯДУЛЯ - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны
УНУК - Цімур ЖУСУПАЎ
«ДОМ НА МЯЖЫ»
Я - Яўген БЕРАСНЕЎ
ЖОНКА -
ДАЧКА АДЭЛЯ - Алёна ЧЫСТАБАЕВА
ДАЧКА БАЖЭНА -
ЦЕСЦЬ - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ЦЕШЧА - Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
ПЕРШЫ ДЫПЛАМАТ - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ДРУГІ ДЫПЛАМАТ -
ТРЭЦІ ДЫПЛАМАТ - Цімур ЖУСУПАЎ
ЧАЦВЁРТЫ ДЫПЛАМАТ –
ПЕРШЫ МЫТНІК - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ДРУГІ МЫТНІК - Пятро ЛАМАН, уладальнік медаля Францыска Скарыны
КАНТРАБАНДЫСТ -
КАПІТАН САПЁРАЎ -
СТРАЖНІК -
Працягласць спектакля – 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Добавить комментарий