ДАМЫ І ГУСАРЫ
16+
Аляксандр Фрэдра.
Камедыя на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера – 27 сакавіка 2025 года.
У ціхім маёнтку, удалечыні ад высокага свету і шыкоўных дам, адпачываюць закаранелыя бабылі-гусары – маёр, ротмістр, паручнік Эдмунд і капелан. Але спакой будзе для іх нядоўгім, бо ў госці прыязджаюць тры сястры маёра з вельмі інтрыгоўнымі намерамі. Адна з іх хоча выдаць сваю дачку Сафію замуж за брата-маёра, які амаль на сарок гадоў старэйшы за юную красуню. Сафія, у сваю чаргу, закаханая ў Эдмунда. У іх спее план угаварыць маёра пагадзіцца на вяселле, а ў апошні момант падмяніць яго на паручніка.
Лёгкая, вытанчаная, лірычная камедыя напоўнена тонкім гумарам, смешнымі сітуацыямі, бяскрыўднымі інтрыгамі. Артысты-коласаўцы пакажуць гледачам, што такое шляхетнасць і мужнасць, сяброўства і самаахвяраванне, забыты дух рыцарства і гусарства, уменне кахаць і захапляцца жанчынай, а калі трэба – бараніць яе гонар.
У 2025 годзе камедыі знакамітага польскага драматурга Аляксандра Фрэдры споўнілася 200 гадоў.
Пастаноўка, сцэнаграфія і музычнае афармленне Аляксандра БАРМАКА, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі.
Касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Пластыка і харэаграфія Ульяны АЦЯСАВАЙ.
Пераклад на беларускую мову п’есы, вершаў і тэкстаў песень Пятра ЛАМАНА, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ І ВЫКАНАЎЦЫ
МАЁР – Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
РОТМІСТР – Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
КАПЕЛАН – Вадзім АСВЯЦІНСКІ / Раман ВОЛАТ / Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ЭДМУНД, паручнік – Аляксей АНІСЕНЯ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
ПАНІ АРГАНОВА – Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь / Раіса ГРЫБОВІЧ
ПАНІ ДЫНДАЛЬСКА – Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
ПАНІ АНЭЛЯ – Ульяна АЦЯСАВА / Святлана СУХАДОЛАВА / Крысціна УЛЬЯНЕНКА
САФІЯ, дачка пані Аргановай – Вераніка МАЛАШКЕВІЧ / Дар’я ФРАНЦУЗАВА
ЮЗЯ, пакаёўка пані Аргановай – Аксана СУРВІЛА
ЗУЗЯ, пакаёўка пані Дындальскай – Алёна МЕРКУШАВА / Ніна ОБУХАВА
ФРУЗЯ, пакаёўка пані Анэлі – Ульяна АЦЯСАВА
ГЖЭГАЖ, веставы Маёра – Тадэвуш КОКШТЫС, народны артыст Беларусі / Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
РЭМБО, веставы Ротмістра – Яўген БЕРАСНЕЎ / Ілля БЛЫКІН
Працягласць спектакля - 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Навіна на ТРК «Віцебск»



















Добавить комментарий