«СЫМОН-МУЗЫКА» АДКРЫЕ МІЖНАРОДНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ «БЕЛАЯ ВЕЖА»

8 верасня на вялікай сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы спектакль Коласаўскага тэатра «Сымон-музыка» адкрые XXIV Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа».

Пастаноўку па аднайменнай паэме народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ажыццявіў мастацкі кіраўнік тэатра Міхась Краснабаеў. Сцэнаграфія і касцюмы галоўнага мастака тэатра Святланы Макаранка. Кампазітар Арцём Краснабаеў. Балетмайстар Дзіяна Юрчанка. Відэаінсталяцыі Алега Чарняка. Удзел у знакавым для Беларусі мастацкім форуме – вялікі гонар і вялікая радасць для коласаўцаў.

Тэатр неаднаразова ўдзельнічаў у фестывалі «Белая вежа». У 2000 годзе былі паказаны эцюды памяці «Шагал… Шагал…» У.Драздова. Спектакль атрымаў дыплом і прыз за лепшы спектакль па беларускай драматургіі. Праз год Брэст убачыў спектакль «Зямля» паводле творчасці Якуба Коласа. У 2004 была паказаная драма Аўгуста Стрындберга «Бацька». Народная артыстка Беларусі Святлана Акружная атрымала дыплом за лепшае выкананне жаночай ролі Лауры. Усе тры пастаноўкі ўвасоблены колішнім мастацкім кіраўніком тэатра, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталём Баркоўскім.

У 2010 годзе глядзельная зала форуму вітала народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуша Кокштыса, што выходзіў у цэнтральнай ролі Старога ў спектаклі «Бездань» паводле твораў Р.Брэдберы ў пастаноўцы Паўла Адамчыкава.

Сёлета Брэст зноўку пабачыць народнага артыста Тадэвуша Кокштыса, на гэты раз ён увасобіць чатыры вобразы ў спектаклі «Сымон-музыка» – Стары, Курыла, Жабрак, дзед Даніла. Галоўную ролю Сымона выконвае малады артыст Дзмітрый Каваленка. Ролю Ганны – Паліна Крашэўская.

«Белая вежа» – адзін з найбуйнейшых і найбольш прэстыжных культурных беларускіх форумаў. Такая назва з’явілася таму, што адкрыццё першых фестываляў адбывалася ля сцен Камянецкай вежы, якая мае неафіцыйную назву «Белая». Першы фестываль праводзіўся ў 1996 годзе і сабраў тэатры з 6 краін. Гэта было яскравае мерапрыемства, на якім сустрэліся творчыя калектывы былога СССР, а жыхары Брэста пазнаёміліся з мастацтвам блізкага і далёкага замежжа. На X фестываль з’ехаліся 40 калектываў з 26 краін. Паступова ён умацаваўся, значна падвысіў творчую планку для ўдзельнікаў і трывала заняў месца галоўнага тэатральнага форуму Беларусі. Унікальнасць «Белай вежы» заключаецца ў тым, што праграма фестывальнага тыдня аб’ядноўвае ўвесь спектр сучаснага тэатральнага мастацтва. Гэта акадэмічная драма, сучасныя  эксперыментальныя пастаноўкі, спектаклі тэатраў лялек, разнастайныя вулічныя прадстаўленні, танцавальна-пластычны тэатр.

Штогод на фестывалі працуе міжнароднае журы, у яго склад уваходзяць аўтарытэтныя спецыялісты, якія вызначаюць узровень і творчае аблічча сучаснага тэатра.

У 2019 годзе ў фестывалі возьмуць удзел драматычныя, лялечныя, пластычныя, вулічныя тэатры з 13 краін свету: Беларусь, Расія, Украіна, Малдова, Польшча, Нямеччына, Францыя, Казахстан, Арменія, Балгарыя, Венгрыя, Грузія, Літва. Усяго ў праграму ўключаныя 28 спектакляў ад 28 тэатраў.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка