СПЕКТАКЛЬ «ШАГАЛ... ШАГАЛ...» – ГЭТА ТОНКАЕ КРАНАЛЬНАЕ ГРАЦЫЁЗНАЕ ПЕРАЖЫВАННЕ

22 чэрвеня спектакль «Шагал… Шагал…» быў паказаны на IV Міжнародным тэатральным фестывалі «У Троицы» ў расійскім горадзе Сергіеў Пасад. Пасля паказу адбылося абмеркаванне журы.

Ніна Аляксееўна ШАЛІМАВА, старшыня журы, доктар мастацтвазнаўства, гісторык тэатра, тэатральны крытык, прафесар Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва (ГІТІС).

Адзначыла, што двума галоўнымі героямі спектакля з’яўляюцца Шагал і Віцебск, вобраз якога супольна створаны артыстамі. У трупе Шагал ёсць! Генадзь Гайдук – высокі прафесіянал, выдатна ўмее знаходзіцца ў прасторы вобразаў-успамінаў. У сувязі з гэтым, параўноўвала пастаноўку са спектаклем Эймунтаса Някрошуса «Пірасмані, Пірасмані» пра расійскага мастака-самавучку грузінскага паходжання, прадстаўніка прымітывізму.

Ва ўсіх акцёраў адсутнічае ролевы змест, яны іграюць успаміны, якія атаясамліваюцца з вобразамі на карцінах Шагала. У рабоце коласаўцаў няма прэтэнцыёзнасці, ёсць рэдкае на сёння ўсведамленне, адчуванне партнёра без сентыментальнай слязлівасці. У выніку бачны прафесійны акцёрскі ансамбль.

Вобраз Іды, выдатна створаны Анжалікай Баркоўскай, нясе ў сабе родавы Евін пачатак. Чытаецца, як Іда аддае народжанага сабой дзіця ўсяму свету, захоўвае ў сабе мінулае.

Вельмі добра створаны вобраз Бэлы, якую выконвала Ірына Цішкевіч. Ёй уласцівы грацыя, сіла, эмацыйная замкнёнасць.

Вельмі хваліла музычнае афармленне спектакля і аранжыроўку, касцюмы, у якія бачны шагалаўскі колер, лакальнае асвятленне.

Спектакль «Шагал... Шагал...» – гэта тонкае кранальнае грацыёзнае перажыванне.

Марына Аляксандраўна ЦІМАШАВА, тэатразнаўца, тэатральны крытык, кандыдат мастацтвазнаўства, выпускаючы рэдактар часопіса «Вопросы театра» Дзяржаўнага інстытута мастацтвазнаўства, старшыня экспертнага савета фестываля «Мелиховская весна», фестываля «Голоса истории», эксперт фонда імя Станіслаўскага, экспетр прэміі СТД РФ «Гвоздь сезона», лаўрэат кінапрэміі «Золотой Овен» і тэатральнай прэміі «Чайка».

Усхваляла ўсю мелодыю спектакля, асабліва арыгінальную аранжыроўку «Тум-балалайкі». Гледзячы гэты спектакль, зразумела, што сэрца можа плакаць без слёз.

Своеасаблівасць спектаклю надаюць ягоныя стрыманасць і інтэлігентнасць. Усё зроблена вельмі карэктна, разумна і высакародна. Галоўнае, што ёсць у спектаклі, вобразнасць, якая зараз з тэатра сыходзіць... Сцэна Волечкі (Настасся Веранёва) на стале – метафарычны вобраз пакрыўленага свету. Палёт закаханых над горадам, яго ўнутраная гісторыя – усё ў небе, там, дзе напісаў іх Шагал. А домікі ў спектаклі – як калядная казка.

Цудоўны ансамбль акцёраў у спектаклі – надзвычай моцная кампанія вельмі таленавітых людзей.

Па выніках фестывалю спектакль «Шагал... Шагал...» быў адзначаны камісіяй па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны і грамадзянскага таварыства Расіі «За ўдзел у IV Міжнародным тэатральным фестывалі «У Троицы» (г.Сергіеў Пасад, 2017 г.), найвысокі прафесіяналізм, духоўнасць, захаванне культурнай спадчыны Расіі і Беларусі і вялізны ўнёсак у развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязяў».                                 

      

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка