«МАКБЕТ» НА ПЛЕНЭРЫ АДБЫЎСЯ!

Адбылося! Начны спектакль у межах праекту «Тэатр на пленэры» ў музеі-сядзібе Іллі Рэпіна «Здраўнёва» дадаў таямнічасці і містычнасці ў звыклы святочны настрой XXIII Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Трагедыя «Макбет» Уільяма Шэкспіра у выкананні артыстаў-коласаўцаў выйшла за рамкі класічнай тэатральнай пастаноўкі. Паказ быў прысвечаны 450-годдзю вялікага англійскага драматурга, творы якога з'яўляюцца здабыткам усяго свету.

Па ініцыятыве і задуме дырэктара – мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, рэжысёра спектакля Валерыя Анісенкі панадзвінская пляцоўка пераўтварылася ў імправізаваную сцэну. Тэатральнае асвятленне і гук, касцюмы і натуральныя прыродныя дэкарацыі, а галоўнае – адпаведная шэкспіраўская атмасфера, якую дапамагалі ствараць навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў!

Больш за 400 гледачоў далучыліся да знакамітай трагедыі, у якой змаганне Дабра і Зла набывае ўсеагульнае сусветнае значэнне. Халоднае надвор’е, вецер, асветленая сядзіба, падобная да сярэднявечнага шатландскага замка… Чорныя цені і прывіды, апантаны прагай улады Макбет (Юрась Лойка) і яго звар’яцелая жонка (Анжаліка Баркоўская), забітыя Банко (Яўген Бераснеў) і Рос (Яўген Лук’янаў), мсцівец Макдуф (Георгій Лойка), стары стражнік-філосаф (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько)… Вершаваныя шэкспіраўскія радкі, як заклёны, несліся над галовамі гледачоў. Ноч, здавалася, падвывала бясконцым стогнам ведзьмаў, на чале з галоўнай прадказальніцай (Ірына Цішкевіч).

Уражанні тэатралаў – самыя разнастайныя. У інтэрнэце з’явілся першыя публікацыі:

«Репортаж с ночного спектакля: висельник на дереве и темные духи» (сайт газеты «СБ-Беларусь сегодня»)
«Макбет в Здравнёве» (сайт Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»)

Чытайце і дзяліцеся ўражаннямі!

У артыкуле старыстаны фотаздымкі з сайтаў газеты «СБ-Беларусь сегодня» і Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка