ДВА СТАГОДДЗІ, ЧАТЫРЫ ЛЁСЫ. ЗНОЎ «ЛЕАНІДЫ НЕ ВЕРНУЦЦА НА ЗЯМЛЮ»

Зварот коласаўскага тэатра да п’ес, аповесцей, раманаў знакавай асобы ў беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча стаў ужо добрай традыцыяй, а спектаклі па яго творах выражаюць мастацкае крэда, якое можна сфармуляваць такім чынам: хто мы, адкуль мы, дзе нашы вытокі, нашы духоўныя карані?

Даволі актыўна папулярызуе спадчыну любімага пісьменніка рэжысёр Міхась Краснабаеў. На яго творчым рахунку спектаклі па творах класіка: «Вераб’іная ноч» (паводле апавядання «Паром на бурнай рацэ»), «Ладдзя роспачы», «Леаніды не вернуцца на зямлю» (паводле рамана «Нельга забыць») і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

Спектакль «Леаніды…» распавядае пра трагічнае каханне студэнта літаратурнага інстытута беларуса Андрэя Грынкевіча і яго выкладчыцы Ірыны Горавай – нашчадкаў аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 года на Беларусі і расійскага афіцэра. Пастаноўка з’явілася на коласаўскай сцэне ў 2012 годзе і мела добры глядацкі поспех, намінавалася на Нацыянальную тэатральную прэмію. Але выканаўцы галоўных роляў Юрый Гапееў і Алена Ганум зараз не працуюць у нашым тэатры, таму выспела задума ўвесці новых артыстаў.

У новай версіі галоўныя ролі Андрэя Грынкевіча і Ірыны Горавай выконваюць Цімур Жусупаў і Алена Шарэпчанка. У ролі сябра цэнтральнага персанажа Яніса Вайвадса – Яўген Лук’янаў, у ролі Стаўрова – Арцём Блахін. У ролі Пора-Леановіча – Арцём Герак, у ролі Горава – Дзмітрый Каваленка. Спектакль «Леаніды не вернуцца на зямлю» вызначаецца шчымлівай лірычнай атмасферай, тонкім псіхалагічным шытвом, ён пра лёс і гістарычную памяць, пра тую нябачную сувязь, што злучае нас з душамі далёкіх продкаў, і вядома ж, пра каханне, жорсткае і спапяляючае.

Фотаздымкі ўзноўленага спектакля можна пабачыць у Галерэі.

Чакаем вас у тэатры!
Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка