ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН

 

16+

Мікалай Гогаль.

Сатырычная гісторыя
па п’есе «Гульцы».

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 28 і 29 кастрычніка 2022 года.


Карцёжнікі Суцяшальны, Швохнеў і Кругель віртуозна ашукваюць і абкрадаюць заезджага шулера Іхарава. Пры першым знаёмстве яны робяць выгляд, быццам бы не ведаюць пра здольнасці Іхарава, які спрактыкавана валодае картамі і мае крапавую, шулерскую калоду. Ён жа мэтанакіравана сядае гуляць з імі, бо чуткі пра майстэрства і ўменні гэтай кампаніі даўно ходзяць па свеце. Жадаючы пераплюнуць вялікіх знаўцаў сваёй справы, Іхараў сам трапляе ў складаную сітуацыю, у сетку вытанчанага падману.


Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музыка Аляксандра ГЕМБІЦКАГА.
Харэограф Сяргей ТАЛКАЧ.
Пераклад п'есы на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ІХАРАЎ - Цімур ЖУСУПАЎ

СУЦЯШАЛЬНЫ - Яўген БЕРАСНЕЎ

ШВОХНЕЎ - Вадзім АСВЯЦІНСКІ

КРУГЕЛЬ - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ГЛОЎ МІХАІЛ АЛЯКСАНДРАВІЧ -  Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ГЛОЎ АЛЯКСАНДР МІХАЙЛАВІЧ - Антон БАРАНОЎСКІ

ЗАМУХРЫШКІН ПСОЙ СТАХІЧ - Раман ВОЛАТ / Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

АЛЯКСЕЙ, служка карчмы - Міхаіл АСАНАЎ / Раман ВОЛАТ

ГАЎРУШКА, служка Іхарава - Ілля БЛЫКІН / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

«АДЭЛАІДА ІВАНАЎНА» - Ульяна АЦЯСАВА

«КАРТЫ»Дар’я ФРАНЦУЗАВА / Святлана СУХАДОЛАВА, Вікторыя ШАМАРДЗІНА


Працягласць спектакля - 1 гадзіна 40 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Навіна на ТРК «Віцебск»

 

Add new comment

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X