ГАМЛЕТ
16+
Уільям Шэкспір.
Трагічная балада пра прынца Дацкага
на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 18 красавіка 2024 года на выездзе, 30 ліпеня 2024 года на вялікай сцэне тэатра.
«Гамлет» актуальны заўсёды. Межы дабра і зла, барацьба за ўладу і філасофскія роздумы пра жыццё, чысціня і бруд пачуццяў... Самыя розныя тэмы гарманічна спалучаюцца ў самай вядомай п’есе Уільяма Шэкспір, якая больш за 400 год ставіцца на сцэнах усяго свету.
Неверагодна напружаная па сюжэце гісторыя пра маладога прынца Дацкага, які помсціць за смерць бацькі. Ён жадае справядлівасці – ад дзядзькі Клаўдзія, сённяшняга караля, і ад маці Гертруды, якая стала жонкай Клаўдзія, праз два месяцы пасля забойства мужа, бацькі Гамлета. Спектакль задае пытанні, на якія гледачы могуць самі знайсці адказы. Ці сапраўды Гамлет кахае Афелію? Магчыма, здань бацькі прынца – толькі правакатар свайго сына? Гамлет насамрэч звар’яцеў ці з’яўляецца ўдалым маніпулятарам сітуацыі, каб паспяхова ажыццявіць план помсты?
Рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр Бармак і артысты Коласаўскага тэатра па-свойму раскрываюць таямніцу Гамлета і прапануюць уласнае разуменне геніяльнай трагедыі, сённяшняе даследаванне сутнасці чалавека.
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы, музычнае афармленне Аляксандра БАРМАКА, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі.
Пераклад п'есы на беларускую мову Юркі ГАЎРУКА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ГАМЛЕТ, прынц Дацкі - Аляксей АНІСЕНЯ / Антон БАРАНОЎСКІ
КАРОЛЬ КЛАЎДЗІЙ, дзядзька Гамлета - Яўген БЕРАСНЕЎ
КАРАЛЕВА ГЕРТРУДА, маці Гамлета - Ульяна АЦЯСАВА / Святлана СУХАДОЛАВА
ПАЛОНІЙ, дарадца Клаўдзія - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
АФЕЛІЯ, дачка Палонія - Вераніка МАЛАШКЕВІЧ
ЛАЭРТ, сын Палонія - Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
ГАРАЦЫА, сябра Гамлета - Міхаіл АСАНАЎ
МАРЦЭЛ / РАЗЭНКРАНЦ - Аксана СУРВІЛА
БЕРНАРДА / ГІЛЬДЭНСТЭРН / ФРАНСІСКА - Раман ВОЛАТ
ПЕРШЫ АКЦЁР - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ПЕРШЫ МАГІЛЬШЧЫК - Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
АКТРЫСА / ДРУГІ МАГІЛЬШЧЫК / СМЕРЦЬ - Ніна ОБУХАВА
ЗДАНЬ БАЦЬКІ ГАМЛЕТА / ДРУГІ АКЦЁР - Вадзім АСВЯЦІНСКІ
ФАРЦІНБРАС, прынц Нарвежскі - Антон БАРАНОЎСКІ / Ілля БЛЫКІН
Працягласць спектакля – 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.



















Добавить комментарий