ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ

 

12+

Арцём Казюханаў.

Дарога жыцця ў сямі песнях
паводле творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 20 і 22 лістапада 2022 года.


Спектакль «Дзеці. Вёрсты» прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Выкарыстоўваючы сучасныя мультымедыйныя тэхналогіі, сённяшнія творцы тэатра па-аўтарску асэнсоўваюць спадчыну сусветна вядомага айчыннага пісьменніка. Пастаноўка насычана глыбокімі роздумамі, народным гумарам, лірычным настроем, яна яшчэ раз паказвае, што жыццё – гэта моцная сумесь трагічных і камічных эпізодаў.

Шляхі Станцыйнага наглядчыка і Кабеты перасякаюцца на дарозе жыцця. У віхуры ўспамінаў яны аб’яднаны адным пытаннем: куды жыць? Памяць адкрывае старонкі мінулага – адну за адной. Сям’я, пачуццё абавязку, немагчымасць зразумець бліжняга, любоў маці і сына, самалюбства... Класічныя героі з трылогіі «На ростанях» і п’есы «На дарозе жыцця» разам з гледачамі ідуць дарогамі свайго жыцця, шукаюць, як у кругазвароце дзён захаваць нешматлікія імгненні шчасця.


Рэжысёр-пастаноўшчык Інэс АМАМІ.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Кампазітар Павел САЛДАЦІКАЎ.
Харэограф Сяргей ТАЛКАЧ.
Пераклад на беларускую мову Пятра ЛАМАНА, уладальніка медаля Францыска Скарыны.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

КАБЕТА - Раіса ГРЫБОВІЧ / Святлана ЖУКОЎСКАЯ

СТАНЦЫЙНЫ НАГЛЯДЧЫК - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ВАСІЛЬ, сын Кабеты - Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

САША / ГАННА - Святлана СУХАДОЛАВА

МАРЫЯ / ДЗЯЎЧЫНА - Ульяна АЦЯСАВА / Ксенія КАМІНСКАЯ

КРУГЛЫ / ЧЭСЬ, сын Баранкевіча - Міхаіл АСАНАЎ / Раман ВОЛАТ

САХАНЮК / СВЯТАР - Цімур ЖУСУПАЎ

ЛАБАНОВІЧ / БАРАНКЕВІЧ - Яўген БЕРАСНЕЎ / Максім РАТОМСКІ


Працягласць спектакля - 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X