ПАПЯЛУШКА
0+
Тамара Габэ.
Музычная казка для дзяцей і дарослых
паводле творчасці Шарля Пэро.
Прэм'ера - 19 снежня 2020 года.
Каб дасягнуць шчасця ў жыцці, трэба быць добрай, сціплай, спагадлівай, чуллівай і, канешне, працавітай. Менавіта такая і ёсць Папялушка, галоўная гераіня аднайменнага спектакля. Яна больш за іншых заслужыла наведаць каралеўскі баль. Папялушка робіць усё магчымае, каб яе злая мачаха і сварлівыя зводныя сёстры былі задаволеныя, але ў падзяку атрымлівае толькі штодзённыя папрокі і пакаранні. Абараніць яе не можа нават родны тата Ляснічы. Але выратаванне ёсць! Хросная Фея і яе вучань Паж! Некалькі яркіх, неверагодных цудаў – і вось Папялушка ў чароўнай сукенцы і крыштальных туфліках едзе на дзівосны баль. Там ціхмяную прыгажуню адразу заўважае Прынц, не разлучаецца з ёй увесь вечар. Узнікае каханне... Але ж на ўзаемнае прызнанне не стае часу... Як вядома, у казцы ўсё скончыцца шчасліва, і згублены крыштальны туфлік дапаможа Папялушцы стаць прынцэсай.
Коласаўскі тэатр прапануе дзецям і дарослым чароўна правесці час на музычным спектаклі, насычаным прыгожымі танцамі і песнямі, атрымаць асалоду ад цудоўнай ігры акцёраў, ад маляўнічых касцюмаў і выразнага мастацкага афармлення.
Пастаноўка, музычнае афармленне, пераклад п’есы на беларускую мову Святланы НАВУМЕНКА.
Сцэнаграфія Юрыя САЛАМОНАВА.
Касцюмы Вікторыя ЦЯ-СЕН.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ПАПЯЛУШКА -
ФЕЯ – Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
ПАЖ -
КАРОЛЬ – Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Пятро ЛАМАН, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ПРЫНЦ –
МАЧАХА – Святлана ЖУКОЎСКАЯ
ГАРДЭНЗІЯ – Дар'я ФРАНЦУЗАВА
ЖАВОТА – Вікторыя ШАМАРДЗІНА
ЛЯСНІЧЫ – Вадзім АСВЯЦІНСКІ
МІНІСТР АХОВЫ -
МАРКІЗ ПАДЭТРУА –
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 15 хвілін.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Добавить комментарий