КОТ У БОТАХ
0+
Алесь Замкоўскі.
Музычная казка
паводле творчасці Шарля Пэро.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 25 снежня 2019 года.
Чароўныя казкі Шарля Пэро кожны ведае з дзяцінства. Артысты-коласаўцы прапануюць сваю сцэнічную версію гэтай цікавай гісторыі.
Прынцэса Элен і малодшы сын млынара Жан закахаліся. Але як бедны паэт і дачка караля могуць быць разам? Да таго ж, Кароль ні на крок не адпускае ад сябе любімую дачку, а ўсё каралеўства трымае ў жаху магутны чараўнік Людаед... Зразумела, што без дапамогі тут не абысціся. І тады з’яўляецца Кот – прыгожы, кемлівы, энергічны! Ён упэўнены, што любая ідэя можа здзейсніцца, варта толькі адкінуць усе страхі і трывогі, не баяцца перамен. Тым больш, калі ўсё робіцца дзеля самага высокага пачуцця – кахання.
Спектакль, напоўнены вясёлымі песнямі-дыялогамі і яскравымі танцамі, прынясе радасць юным гледачам, а дарослых зможа на некаторы час вярнуць у цудоўны свет дзяцінства.
Рэжысёр-пастаноўшчык Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Кампазітар Руслан СТАБРОЎСКІ.
Пластыка і харэаграфія Сяргея ТАЛКАЧА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
КОТ - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
МІШЭЛЬ, старэйшы брат - Яўген БЕРАСНЕЎ
ФІЛІП, сярэдні брат - Раман ВОЛАТ
ЖАН, малодшы брат - Ілля БЛЫКІН / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
ПРЫНЦЭСА ЭЛЕН - Алёна ЧЫСТАБАЕВА
КАРОЛЬ - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
МІНІСТР - Аляксей АНІСЕНЯ / Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ЛЮДАЕД - Вадзім АСВЯЦІНСКІ
ЖНЕІ - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь; Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь; Зінаіда ГУРБО
Працягласць спектакля - 1 гадзіна.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Добавить комментарий