ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ
0+
Васіль Ткачоў.
Казка-гульня.
Камерная сцэна.
Прэм'ера - 10 снежня 2011 года.
Перанос на камерную сцэну - снежань 2022 года.
Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк спачатку знайшоў Цяля сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!
Рэжысёр-пастаноўшчык Вячаслава ГРУШОВА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Тэксты песень Уладзіміра МАЗГО.
Памочнік рэжысёра Кацярына МУРАЎЁВА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ВОЎК - Аляксей АНІСЕНЯ / Цімур ЖУСУПАЎ
ЦЯЛЯ - Яўген БЕРАСНЕЎ / Максім РАТОМСКІ
ЛІСА - Вольга КУЛЯШОВА / Вікторыя ШАМАРДЗІНА
ДЗІК - Міхаіл АСАНАЎ / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
КОЗАЧКА - Валянціна БАГДАНАВА / Ніна ОБУХАВА
Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Добавить комментарий