СПЕКТАКЛЬ «ЛЕАНАРДА ?» - НА ФЕСТЫВАЛІ Ў СЛАВЕНІІ

Спектакль Аляксандра Марчанкі «Леанарда ?» быў паказаны ў якасці госця на Міжнародным фестывалі славенскай драмы, які прайшоў з 2 па 10 красавіка ў горадзе Крань (Славенія, Еўрапейскі Саюз). Фестываль прымеркаваны да творчага юбілею славенскага драматурга Эвальда Флізара - аўтара п'есы «Як наконт Леанарда?», па якой пастаўлены спектакль. Пастаноўка, здадзеная ў студзені 2013 года, мела поcпех сярод акцёраў і пастаянных гледачоў тэатра імя Якуба Коласа, дзе адбылося некалькі паказаў на эксперыментальнай сцэне.

У фестывальным паказе спектакля «Леанарда ?» прымалі ўдзел заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова і Вячаслаў Грушоў, артысты Галіна Букаціна і Анжаліка Баркоўская, Георгій Лойка і Наталія Саламаха-Конанава, Максім Каржыцкі і Яўген Бераснеў, Андрэй Качан і Марына Пятрова.

Над сцэнаграфіяй, касцюмамі і відэаінсталяцыямі да спектакля працаваў Андрэй Жыгур. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча, плыстыка Дзіяны Юрчанкі.

У якасці аднаго з членаў журы фестываля быў запрошаны дырэктар-мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Валерый Анісенка.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка