НАПРЫКАНЦЫ 90-га СЕЗОНА - ПРЭМ’ЕРА СПЕКТАКЛЯ «ДЗІЎНАЯ МІСІС СЭВІДЖ»

29 ліпеня 2016 года, 19-й гадзіне, адбудзецца апошняя прэм’ера 90-га сезона ў Коласаўскім тэатры – спектакль «Дзіўная місіс Сэвідж» Джона Патрыка. Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Юрый Пахомаў.

Пасля смерці мужа місіс Этэль Сэвідж атрымала багатую спадчыну і вырашыла заснаваць дабрачынны фон, каб дапамагаць людзям стаць шчаслівымі – ажыццяўляць іх незвычайныя мары і няспраўджаныя жаданні. Але дзеці палічылі вар’яцкай ідэю сваёй маці, аб’явілі сябе апекунамі і змясілі яе ў клініку «Ціхі прыстанак», дзе і адбываецца дзеянне спектакля.

У «Ціхім прыстанку» місіс Сэвідж сустракаецца з добрымі, шчырымі людзьмі, якія жывуць у сваім, створаным, ілюзорным свеце. Этэль пачынае глядзець на свет па-іншаму. У той жа час дзеці наведваюць яе, каб даведацца, куды ж яна падзела грошы. Маці жорстка жартуе з іх, каб даць зразумець, што зусім не матэрыяльны бок жыцця з’яўляецца вызначальным.

У выніку галоўная гераіня атрымлівае магчымасць сысці з клінікі. Місіс Сэвідж жадае застацца ў гэтым спакойным, аддаленым ад рэальнага свету месцы, але доктар упэўнівае, што яна будзе больш патрэбная за сценамі «Ціхага прыстанку».

Варта адзначыць, што адным з першых паставіў гэтую п’есу тэатр імя Массавета, дзе выканаўцамі галоўнай ролі былі народныя артысткі СССР Фаіна Ранеўская, Любоў Арлова і Вера Марэцкая.

У Коласаўскім тэатры галоўную ролю місіс Этэль Сэвідж выконвае вядучы масйтсар сцэны, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова. У прэм’ерным спектаклі на падмосткі таксама выйдуць вядучыя майстры сцэны Генадзь Гайдук, Георгій Лойка, Святлана Жукоўская, Яўген Бераснеў, артысты Юлія Крашэўская, Наталля Саламаха-Конанава, Ульяна Ацясава, Яўген Лук’янаў, Цімур Жусупаў, Настасся Веранёва.

Усе спектаклі пастаўленыя Юрыем Пахомавым на Коласаўскай сцэне карысталіся папулярнасцю ў віцебскага гледача і прыезжых гасцей: «Чума на вашы дзве сям'і» Р.Горына (1990), «Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра (1997), «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» Р. Куні (2005), «Памінальная малітва» Р.Горына (2006), «Млын» А.Дударава (2008), «Банкрут» («Свае людзі – памяркуемся») А.Астроўскага (2011). Камедыя «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» да гэтага часу ў рэпертуары тэатра.

Акрамя пастаноўкі, Юрый Пахомаў ажыццяўляе і музычнае афармленне. Мастак-пастаноўшчык спектакля – Святлана Макаранка. Пластыка Дзіяны Юрчанка.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка