КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР НА ФЕСТЫВАЛІ «РОДНИКОВОЕ СЛОВО» Ў АРХАНГЕЛЬСКУ

Упершыню Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прадастаўляе Беларусь на IV Міжнародным тэатральным фестывалі імя Фёдара Абрамава «Родниковое слово», які адбываецца ў Архангельску. На вялікай сцэне Архангельскага тэатра драмы імя Ламаносава коласаўцы паказваюць трагікамедыю «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аповесці сучаснага расійскага пісьменніка Паўла Санаева. Пастаноўка – заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, дырэктара – мастацкага кіраўніка Коласаўскага тэатра Валерыя Анісенкі.

Фестываль распачаўся спектаклем гаспадароў паводле знакамітага твора лаўрэата Нобелеўскай прэміі Аляксандра Салжаніцына «Адзін дзень Івана Дзянісавіча». Сярод удзельнікаў такія вядомыя творчыя калектывы Расіі, як Акадэмічны тэатр камедыі імя Акімава (Санкт-Пецярбург), Маскоўскі драматычны тэатр на Пяроўскай, Рускі духоўны тэатр «Глас» (Масква), «Свой тэатр» і Тэатр для дзяцей і моладзі (Волагда), тэатр «Самарская плошча», калектывы і асобныя выканаўцы (у праграме поруч з творамі буйных формаў і шэраг монаспектакляў) з Турцыі, Германіі.

У спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам» галоўныя ролі выконваюць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова і малады акцёр-коласавец Раман Салаўёў. У спектаклі занятыя артысты Генадзь Гайдук, Анжаліка Баркоўская, Валянцін Цвяткоў, Юрась Цвірка, Ніна Обухава, Святлана Сухадолава. Пра тое, як прымалі расійскія гледачы беларускіх артыстаў, мы раскажам пазней – пасля вяртання коласаўцаў на Радзіму.

Сачыце за навінамі!

Любіце Коласаўскі тэатр!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка