КОЛАСАЎЦЫ – УДЗЕЛЬНІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТЭАТРАЛЬНАЙ ПРЭМІІ

Сёння, 25 лістапада, а 19-й гадзіне, у Мінску, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Янкі Купалы, адбудзецца паказ трагікамедыі «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці Паўла Санаева. Спектакль заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкага кіраўніка Коласаўскага тэатра, рэжысёра Валерыя Анісенкі праходзіць у межах ІІІ рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія».

Аповесць Паўла Санаева «Пахавайце мяне за плінтусам» ад першага яе выдання ўвайшла ў спіс найвыбітнейшых расійскіх бестселераў. Тут  неверагодна смешна і вытанчана злосна ўзнікае пародыя на саму ідэю шчаслівага маленства, тэма сталення нібыта пераварочваецца з ног на галаву і набывае абрысы сюррэалістычнага гумару.

Спектакль «Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…

Галоўнаю ролю Сашы Савельева выконвае Раман Салаўёў, малады артыст тэатра, выпускнік Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. У межах конкурснага выступу ролю Бабулі выконвае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова, ролю Дзеда – Пятро Ламан, ролю Маці – Анжаліка Баркоўская, ролю Лёшы – Юрась Цвірка, ролю Толі – Генадзь Гайдук, ролю Галіны Сяргееўны – Ніна Обухава, ролю Тоні – Святлана Сухадолава.

Інсцэніроўка і пастаноўка спектакля Валерыя Анісенкі. Пераклад на беларускую мову Пятра Ламана. Сцэнаграфія, відэарад і падбор касцюмаў Андрэя Жыгура. Мультымедыйная партытура спектакля Міхаіла Лавіцкага. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанкі. Мастак па святле Яўген Куляшоў. Памочнік рэжысёра Святлана Дашкевіч.

Акрамя Коласаўскага тэатра, у секцыі тэатраў драмы ўдзел прымаюць:
– Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Янкі Купалы («Пан Тадэвуш» па Адаму Міцкевічу)
– Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі («Раскіданае гняздо» Янкі Купалы)
– Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага («Оракул?» Андрэя Макаёнка)
– Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» («Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы)
– Драматычны тэатр Беларускай Арміі («Снежная каралева» паводле Ганса Хрысціяна Андэрсэна)
– Гарадзенскі абласны драматычны тэатр («Наш гарадок» Уайлдэра)
– Магілёўскі абласны драматычны тэатр («Фрэкен Жулі» Аўгуста Стрындберга)
– Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы («Над безданню ў іржы» Джэрома Сэлінджэра)
– Мінскі абласны драматычны тэатр («Падобны да Стынга» Ірыны Пісьменнай)
– адзіны прыватны тэатральны калектыў – «Тэатр «Ч» («Дзяды» паводле Адама Міцкевіча)

Створаныя таксама асобныя секцыі тэатра лялек і музычнага тэатра. Для кожнай секцыі – асобнае журы. Пераможцы атрымаюць прызы, дыпломы і грашовыя прэміі.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка