ВЯСЕЛЛЕ-БУФ
16+
Бертольт Брэхт.
Тэатральная буфанада
па п'есе «Мяшчанскае вяселле».
Вялікая сцэна.
Прэм'ера - 14 кастрычніка 2025 года.
Жанру буфанады, у якім пастаўлены спектакль, характэрныя камедыйнасць, камічнасць і гратэск, карыкатурныя персанажы і экспрэсія, пародыя і прыёмы кірмашовага тэатра.
Дзеянне адбываецца ў невялікай кватэры, дзе паспешлівае вяселле з’яўляецца своеасаблівым рытуалам ветлівасці і гасціннасці. Героі імкнуцца паказаць сябе лепшымі, чым ёсць насамрэч, а жаніх і нявеста ладзяць свята не для сябе, а для гасцей. З кожнай хвілінай прыстойныя паводзіны гаспадароў і гасцей ператвараюцца ў непрыстойныя, ветлівасць – у пагарду, а каханне і сямейныя каштоўнасці – у пакутніцтва. І ўсё гэта ў іранічна-сатырычным ракурсе.
Кажуць, нельга папракаць чалавека за жаданне наладзіць свой быт, стварыць утульнасць дамашняга асяродка. Але калі на гэтым засяроджана ўсё жыццё, калі няма ніводнай ідэі, апрача стварэння маленькага мяшчанскага свету, тады адбываецца ўнутраны крах чалавека.
«У мяшчанстве столькі інэртнасці, столькі антыжыццёвага, што яно само сябе знішчае, – адзначае рэжысёр і мастак спектакля Міхаіл Лашыцкі. – І ў фінале спектакля з прыпудранасці, з прыгладжанасці вылезуць смешныя, іранічныя пачвары, якія разбураць усё навокал».
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Міхаіла ЛАШЫЦКАГА.
Музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Харэаграфія Ульяны АЦЯСАВАЙ.
Пераклад п’есы на беларускую мову, напісанне тэкстаў песень - Алесь ЗАМКОЎСКІ.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ЖАНІХ - Аляксей АНІСЕНЯ / Міхаіл АСАНАЎ
НЯВЕСТА - Ульяна АЦЯСАВА / Святлана СУХАДОЛАВА
БАЦЬКА НЯВЕСТЫ - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
МАЦІ ЖАНІХА - Валянціна БАГДАНАВА / Святлана ЖУКОЎСКАЯ
СЯБРОЎКА НЯВЕСТЫ - Раіса ГРЫБОВІЧ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
МУЖ СЯБРОЎКІ НЯВЕСТЫ - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
СЯБАР ЖАНІХА - Антон БАРАНОЎСКІ / Яўген БЕРАСНЕЎ
СЯСТРА НЯВЕСТЫ - Алёна МЕРКУШАВА / Аксана СУРВІЛА
МАЛАДЫ ЧАЛАВЕК - Аляксандр ПАЧКАЕЎ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ / Мікалай ЧАРНЫХ
МУЗЫКА - Антон БАРАНОЎСКІ / Раман ВОЛАТ
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 40 хвілін без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.



















Add new comment