МАЯ ЖОНКА - ПАДМАНШЧЫЦА
12+
Маргарэт Мэё, Морыс Энэкен.
Камедыя на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 21 лістапада 2019 года.
Уільям Гарысан – добры, надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам. Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот…
Вядома, авантурная камедыя становішчаў скончыцца хэпі-эндам. А перад гэтым героі вымушаны не адзін раз сур’ёзна панервавацца, разблытаць сетку недаказанасцей, смела прайсці праз недарэчныя абставіны. І ў рэшце рэшт зразумець, што гарманічныя сямейныя адносіны будуюцца не толькі на моцным каханні, але і на даверы.
Пастаноўка, музычнае афармленне, пераклад п’есы на беларускую мову Міхася КРАСНАБАЕВА.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
УІЛЬЯМ ГАРЫСАН - Ілля БЛЫКІН / Цімур ЖУСУПАЎ
КЭЦІ ГАРЫСАН - Вікторыя ШАМАРДЗІНА
ДЖЫМІ СКОТ - Яўген БЕРАСНЕЎ
МЭДЖЫ СКОТ - Святлана СУХАДОЛАВА
МІС ПЭЦІКТАН - Раіса ГРЫБОВІЧ / Вольга КУЛЯШОВА
ГЕНРЫ - Яўген БЕРАСНЕЎ / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ПАЛІСМЭН - Вадзім АСВЯЦІНСКІ
МОД - Ніна ОБУХАВА / Алёна ЧЫСТАБАЕВА
ЗОЭ - Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Працягласць спектакля - 2 гадзіны з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Публікацыі:
1. «Прэм'ера камедыі становішчаў «Мая жонка - падманшчыца» адбудзецца на сцэне тэатра імя Якуба Коласа 21 лістапада» Т.Салаўёвай. - «Віцьбічы», 14.11.2019.
2. «У тэатры Якуба Коласа адбылася прэм'ера камедыі «Мая жонка - падманшчыца», прысвечаная дню заснавання коласаўскага калектыву» В.Сянькова. - Сайт газеты «Віцьбічы», 06.12.2019.
Добавить комментарий