МАСТАЦКА-ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ПРАЕКТ «МАЁ ЖЫЦЦЁ Ў МАСТАЦТВЕ»

У Міжнародны дзень тэатра, 27 сакавіка, 18.00, адбудзецца адкрыццё мастацка-дакументальнага праекту «МАЁ ЖЫЦЦЁ Ў МАСТАЦТВЕ», прысвечанага жыццю і творчасці народнай артысткі Беларусі Святланы Акружной і Міжнароднаму дню тэатра.

Святлана Акружная як актрыса драмы, як выдатны тэатральны творца зрабіла вялікі ўнёсак у гісторыю беларускага тэатральнага мастацтва. Створаныя ёй вобразы вылучаюцца шчырасцю, глыбокім псіхалагізмам, надрыўнасцю і супярэчнасцю ўспрыняцця свету. Акрамя таленавітых сцэнічных работ, ёсць і яшчэ адзін момант ў яе творчым жыцці, які патрабуе ўвагі: Святлана Акружная натхніла многіх прафесійных фатографаў і мастакоў на адлюстраванне і пераасэнсаванне створаных ёй гераінь, яе самой – моцнай, вернай сабе і мастацтву асобы.

У праекце народная артыстка Беларусі Святлана Акружная праз сваю творчасць імкнецца паказаць мастацтва іншых.

Выстава складаецца з фотаздымкаў вядомых і маладых фотамастакоў, віцебскіх і мінскіх. Юрый Іваноў, Аляксандр Дзітлаў, Уладзімір Базан, Аляксей Вронскі, Міхаіл Шмерлінг, Уладзімір Крук, Аляксандр Хітроў, Антон Сцепанішчаў, Валеры Шышанаў, Пятро Анашчанка, Ганна Жыгур, Наталля Лавіцкая-Ярмолава... Аўтар большасці работ – знакаміты фоталетапісец Коласаўскага тэатра Сымон Кохан. Ведалі б вы, колькі фотаздымкаў захоўваецца ў асабістым архіве Святланы Арцёмаўны!.. Кожны майстра імкнуўся па-свойму адлюстраваць, перадаць, увасобіць народную артыстку. Злавіць яе ўнікальны позірк, рух, эмоцыю, думку. Наблізіцца да разумення яе гераінь, дакрануцца да невычэрпнага таленту. Перадаць гледачам тое, што пры адзінкавым праглядзе спектакля складана заўважыць, але можна навечна зафіксаваць на чорна-белых і каляровых здымках.

Пастаноўкай святла, выразнымі рысамі твару ці постаццю таленавітыя творцы адкрываюць тонкасць душы, упэўненасць і грацыёзнасць Святланы Акружной.

Арганізатары выставы ўпэўнены, што праз асобу Святланы Акружной у інтэрпрэтацыі мастакоў наведвальнікі змогуць яшчэ больш блізка далучыцца да велічы беларускага тэатра, тэатра імя Якуба Коласа, зразумець, наколькі моцна можа ўздзейнічаць мастацтва, асоба актрысы на гледача.

Праект «Маё жыццё ў мастацтве» (разам з работамі мастакоў) быў паспяхова прэзентаваны ў 2017 годзе ў віцебскім Мастацкім музеі і Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай  і музычнай культуры.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X