МАСТАЦКА-ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ПРАЕКТ «МАЁ ЖЫЦЦЁ Ў МАСТАЦТВЕ» Ў МІНСКУ

23 сакавіка 2017 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай  і музычнай культуры ў Мінску адкрыўся мастацка-дакументальны праект «Маё жыццё ў мастацтве», з якім раней маглі азнаёміцца віцебскія тэатралы ў Мастацкім музеі. Нагадаем, што ён прысвечаны асобе народнай артысткі Беларусі, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» Святланы Арцёмаўны Акружной, а прадстаўляе партрэты такіх вядомых мастакоў, як Нінэль Шчасная, Вікенцій Ральцэвіч, Уладзімір Напрэенка, Саша Юрыкава, фотаработы Юрыя Іванова, Уладзіміра Базана, Аляксея Вронскага, Антона Сцепанішчава, Сымона Кохана.

У дзень адкрыцця выставу наведалі такія выбітныя асобы, як старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, вядомы драматург Аляксей Дудараў, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын, больш вядомая нам як старшыня выбаркама Лідзія Ярмошына, народны артыст СССР і Беларусі, выдатны харэограф Валянцін Елізар’еў, старшыня Беларускай гільдыі акцёраў кіно, заслужаная артыстка РБ, актрыса кінастудыі «Беларусьфільм» і Мінскага тэатра-студыі кінаакцёра Святлана Сухавей, сцэнарыст і тэатральны крытык Лінда Беспразванная, заслужаны артыст РБ, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Горкага Андрэй Душачкін, прафесар, доктар філасофскіх навук Вадзім Салееў, першы намеснік генеральнага сакратара Рэспубліканскага таварыства Чырвонага Крыжа Віктар Калбанаў. Большасць з іх выступілі з вельмі цёплымі словамі ў адрас юбіляркі.

Лідзія Ярмошына выказала ўпэўненасць, што Акружная сапраўды шчаслівы чалавек, бо адбылася, напоўніцу рэалізавала сябе ў творчасці, імя актрысы з’яўляецца пэўным брэндам беларускага мастацтва, знакам якасці. Госці прыгадвалі зорныя ролі артысткі, дзяліліся ўражаннямі ад сустрэч з ёй, уручалі кветкі, жадалі здароўя, творчага натхнення. Выстава будзе дэманстравацца ў Мінску на працягу месяца.

Дырэктар музея Зінаіда Лявонаўна Кучар, якая падзякавала актрысе за магчымасць размясціць такія цікавыя работы, а таксама за падораныя афішы, праграмкі, асабістыя рэчы, выказала прапанову аб далейшым супрацоўніцтве з Коласаўскім тэатрам. Гэта могуць быць як персанальныя выставы нашых мастакоў-сцэнографаў, так і новыя экспазіцыі, прысвечаныя жыццю і творчасці знаных майстроў сцэны.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X