Святлана АКРУЖНАЯ
Артыстка
Народная артыстка Беларусі
Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Уладальніца медаля і ордэна Францыска Скарыны,
прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка»
Тэатр без барацьбы існаваць не можа.
Там заўсёды рух: хваляванне, перажыванне, пакуты, радасці... Ёсць і зайздрасць. Але зайздрасць раз’ядае
ў першую чаргу таго, хто зайздросціць. Бо ў кожнага свой шлях, дадзены яму Богам. І ніколі не трэба пераходзіць на чужы бок, таму што ён не прыме...
Мы – дзеці аднаго Бога, і ён любіць усіх: і благіх, і добрых. Увогуле чалавек – вялікае стварэнне, нават у сваім спалучэнні прыўкраснага і жахлівага... Дзіўнае стварэнне...
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Джулія («Шукаем тэнара!» К.Людвіга)
БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 26 студзеня 1947 года ў горадзе Чарнаўцы (Украіна).
З 1965 па 1969 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс прафесара Д.А. Арлова).
З 1969 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
У 1997 годзе зняты дакументальны фільм «Святлана» (рэжысёр А.Трафіменка).
У 1997-1998 гадах прызнана «Жанчынай года» Міжнародным біяграфічным цэнтрам (Кембрыдж, Англія).
У 2000-2004 гадах з’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
У 2001-2002 гадах біяграфія С.Акружной занесена ў даведнік «Хто ёсць хто ў Беларусі».
У 2002-2004 гадах біяграфія С.Акружной размешчана ў міжнароднай энцыклапедыі «Хто ёсць хто. Дзелавы свет СНД».
У 2003 годзе выдадзена аўтабіяграфічная кніга Святланы Акружной «Жыццё пражыць – і толькі б сэрца не разбілася».
У 2004 годзе прызнана Амерыканскім біяграфічным інстытутам «Жанчынай года–2004».
– біяграфія С.Акружной уключана ў зборнік «Жанчыны Беларусі», у біяграфічны даведнік «Хто ёсць хто» Амерыканскага біяграфічнага інстытута.
У 2004-2008 гадах паўторна абраная членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (намеснік старшыні камітэта па сацыяльных пытаннях).
У 2021 годзе ўзнагароджана медалём «Беларускі фонд міру - 60 год».
Уваходзіць у склад мастацкага савета тэатра.
Уваходзіць у склад Віцебскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын і Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Актыўна працуе над стварэннем музея тэатра ў Віцебску.
УЗНАГАРОДЫ
1976 – ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР».
1990 – дыплом «За лепшую жаночую ролю» Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія) - Франка ў спектаклі «Хам» Э.Ажэшкі.
1991 – лаўрэат прэміі прафсаюзаў БССР за ролю Франкі ў спектаклі «Хам» Э.Ажэшкі.
1991 – ганаровае званне «Народны артыст Беларусі».
1996 – лаўрэат прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка «За мацярынскую мужнасць».
1997 – медаль Францыска Скарыны.
2001 – Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
2002 – Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
– Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
– Ганаровая грамата Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
– прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» за яскравае таленавітае жыццё ў тэатры.
2003 – Падзяка Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
– дыплом «За лепшую жаночую ролю» Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель) - Кацярына Іванаўна ў аднайменным спектаклі па п’есе Л.Андрэева.
2004 – дыплом «За лепшую жаночую ролю» Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа» (Брэст) – Лаура ў спектаклі «Бацька».
– Грамата Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
2005 - Міжнародная «Прэмія міру» Амерыканскага біяграфічнага інстытута.
2006 – прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
2007 – ордэн Францыска Скарыны.
2011 - Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
2016 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- ганаровае званне «Віцябчанін года».
2017 - Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2019 - Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Анютка («Улада цемры» Л.Талстога)
– Чацвяртак («А світанкі тут ціхія...» Б.Васільева)
– Інга («Салаўіная ноч» В.Яжова)
– Дачка («Зацюканы апостал» А.Макаёнка)
– Каця («Маскоўскія канікулы» А.Кузняцова)
– Паліна («Прахадны бал» Б.Рацэра, У.Канстанцінава)
– Алелія («Алавяныя пярсцёнкі Альманзора» Т.Габэ)
– Лёнушка («Лёнушка» Л.Лявонава)
– Герда («Снежная каралева» Я.Шварца)
– Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта)
– Катрын («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)
– Ася («Пяты дзясятак» А.Бялінскага)
– Ніка («Хуткія цягнікі» А.Паповай)
– Данута («Клеменс» К.Саі)
– С’юзэн («Апошняя просьба» А.Лаурынчукаса)
– Каралева («Беласнежка і сем гномаў» Л.Усцінава, А.Табакова)
– Оля («Стары дом» А.Казанцава)
– Люська («Радавыя» А.Дударава)
– Алена («Востраў Алены» Я.Шабана)
– Аліса Фларынская («Плюшавая малпачка ў дзіцячым ложку» М.Яблонскай)
– Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле аднайменнага рамана Ф.Дастаеўскага)
– Маргарыта («Генры VI» У.Шэкспіра)
– Франка («Хам» Э.Ажэшкі)
– Бобі Мітчэл («Гэты страсна закаханы» Н.Саймана)
– Люба («Маскоўскі хор» Л.Петрушэўскай)
– Дорыс («Любоўнікі з Каліфорніі» Б.Слэйда)
– Эмілія Макропулас («Рэцэпт Макропуласа» К.Чапека)
– Жанна д’Арк («Жанна» Ж.Ануя)
– Марлен Дзітрых («Марлен... Марлен…» Д.Мінчонка)
– Актрыса («Любоўны карагод» А.Шніцлера)
– Ганна («Пад сонцам» В.Маслюка)
– Тэкля («Зямля» паводле творчасці Якуба Коласа)
– Кацярына Іванаўна («Кацярына Іванаўна» Л.Андрэева)
– Шарлота («Вішнёвы сад» А.Чэхава)
– Лаура («Бацька» А.Стрындберга)
– Марціна («Лекар мімаволі» Ж.-Б.Мальера)
– Васа («Васа» М.Горкага)
– Зоя Мажарава («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч)
– Сесілі Робсан («Квартэт» Р.Харвуда)
– Клара Цаханасьян («Візіт дамы» паводле п'есы Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
РОЛІ Ў КІНО
– Алена («Запыт» («Другая восень»), 1971)
– Дачка («Зацюканы апостал», 1983)
– Ганна Карпілава («Плач перапёлкі», 1990)
– Маці («Падзенне ўверх», 1998)
ПУБЛІКАЦЫІ
1. «Всё прожить – и чтобы сердце не разбилось» С.Окружной. – Минск: Харвест, 2003, 288 с.
2. Светлана Окружная. Вся жизнь без антракта. Библиогр.указатель. – Минск: Нац.библиотека Беларуси, 2011, 91 с.
3. Акружная Святлана Арцёмаўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т./ пад агул.рэд. А.В.Сабалеўскага. – Мінск, 2002. – Т.1. – С.23–24.
4. «Светлана Окружная: сердце стачивая в кровь» Т.Катовіч. - Электронны зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Женский подвиг в истории Беларуси. 1917-2017 годы», Віцебск, 26.10.2017. (Чытаць)
5. «Дыялектыка душы» С.Буткевіча.- «Віцебскі рабочы», 01.01.1977.
6. «Сцэнічныя вобразы актрысы» Ю.Сохара.- «Звязда», 13.02.1982. (Чытаць)
7. «Роля» Т.Катовіч.- «Віцебскі рабочы». - 08.01.1988. (Пра ролю Фларынскай у спектаклі «Плюшавая малпачка ў дзіцячым ложку» М.Яблонскай).
8. «Закон прыродны, закон чалавечы» У.Мальцава. - «Літаратура і мастацтва», 10.08.1990. (Пра ролю Франкі ў спектаклі «Хам» Э.Ажэшкі).
9. «Усё мінае і ўсё настае» Т.Катовіч.- «Віцебскі рабочы», 06.12.1991. (Пра ролю Дорыс у спектаклі «Любоўнікі з Каліфорніі» Б.Слэйда).
10. «І сапраўды – Святлана» Б.Бур’яна.- «Тэатральная Беларусь», 1994, №1, с.36–39.
11. «Фартуна Акружной без сродку Макропуласа» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 18.04.1997.
12. «Жаваранак для Радзімы» Т.Катовіч.- «Літаратура і мастацтва». – 10.05.1997.
13. «Дзень і ноч у кампаніі загадкавай асобы» Т.Катовіч.- «Мастацтва»,1999, №3, с.8-9. (Пра ролю Марлен у спектаклі «Марлен... Марлен...» Дз.Мінчонка).
14. «Марлен і яе двайнік» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 30.01.1999. (Чытаць)
15. «Витебская Жанна д’Арк» В.Поликаниной. - «Беларусь», 2001, №9, с.39–41.
16. «Імгненні зіхоткага лёсу» В.Грыбайлы. - «Літаратура і мастацтва», 27.01.2012. (Чытаць)
17. «Успаміны пра будучыню?» К.Дружковай. - «Народная газета». – 04.12.2007. (Чытаць)
18. «Актрыса і чалавек з вялікай літары» Ю.Іваноўскага. - «Віцьбічы».- 31.01.2017 . (Чытаць)
19. «Дитя света. Нароная артистка Беларуси Светлана Акружная отметила 50-летие творческой деятельности» В.Пепеляева. - Народная газета, 24.02.2020.
ГАЛЕРЭЯ
Джулія («Шукаем тэнара!»)
Анютка («Улада цемры»)
Франка («Хам»)
Марлен Дзітрых («Марлен... Марлен...»)
Жанна д’Арк («Жанна»)
Кацярына Іванаўна («Кацярына Іванаўна»)
Лаура («Бацька»)
Сесілі Робсан («Квартэт»)
Клара Цаханасьян («Візіт дамы»)
Добавить комментарий