АПОВЯД ПРА МАКСІМА БАГДАНОВІЧА Ў МАСКВЕ
19 лютага Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа паказаў спектакль «Калісь глядзеў на сонца я...» у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Паказ аповяда пра Максіма Багдановіча быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
З’ездзіць у Маскву з такой пастаноўкай можна лічыць знакавай падзеяй. За свае 25 год жыцця Максім Багдановіч пражыў у Беларусі крыху больш за 9 год. Астатні час – у Расіі. Але менавіта ён заклаў зерне беларускасці ў многіх тутэйшых, зерне, якое і зараз прарастае і жыве ў нашых сэрцах. Ён быў адным з тых Праметэяў, які прынёс беларусам агонь разумення сябе як нацыі, любові і павагі да сваёй мовы, незалежнае адчуванне годнасці за матчыну песню.
Сцэнар і пастаноўка ажыццявілі Святлана Жукоўская, Наталля Аладка. Мастак-пастаноўшчык Юлія Карымава. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка Сяргея Таўкача.
Ролю Максіма Багдановіча выконвае Яўген Лук’янаў.
Падчас усяго выступу ў зале стаяла цішыня. Напружаная і натхнёная. Напрыканцы выступу гледачы крычалі «Брава!». Коласаўцы, чытаючы творы майстра і спяваючы песні на яго вершы, упэўненыя: кожнае слова Багдановіча – як іскрынка, якая можа распаліць цэлае вогнішча.
Бліжэйшы паказ спектакля «Калісь глядзеў на сонца я...» адбудзецца 25 сакавіка, у 18.00. Сачыце за афішай!
Квіткі можна набыць у касе тэатра, даведкі па тэлефоне ў Віцебску (+375 212) 62-63-81.
А таксама праз сайт kvitki.by.
Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!
Добавить комментарий