«КАЛІСЬ ГЛЯДЗЕЎ НА СОНЦА Я...»

 

12+

Аповяд пра Максіма Багдановіча.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 8 лютага 2017 года.

У 2016 годзе Беларусь адзначала 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Коласаўскі тэатр шчыра далучаецца да шанавання гэтага Паэта, Чалавека, Беларуса.

Багдановіч пражыў крыху болей за 25 год, але паспеў зрабіць самае важнае – закласці зерне беларускасці, якое і зараз жыве ў нашых сэрцах. Ён быў адным з тых Праметэяў, які прынёс беларусам агонь разумення сябе як нацыі, любові і павагі да сваёй мовы, незалежнае адчуванне годнасці за матчыну песню.

Коласаўцы раскажуць вам, якім у іх разуменні быў гэты годны творца, які верыў, што беларусы здольныя праз уласныя сродкі – мову, свядомасць, адкрытасць пачуццяў – зразумець гэты свет, данесці да яго сваё бачанне існага. Вы пачуеце вершы і роздумы Максіма Багдановіча, зможаце далучыцца да яго духоўнай моцы, тонкасці адчування і ўспрымання Сусвету. Прагучаць песні на яго вершы, дзе кожнае слова як іскрынка, якая можа распаліць цэлае вогнішча.


Сцэнар і пастаноўка – Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Наталля АЛАДКА.
Мастак-пастаноўшчык Юлія КАРЫМАВА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пластыка Сяргея ТАЛКАЧА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ у маладосці -

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ у маленстве - Мікалай БАЯРЫНЦАЎ

МАРЫЯ АПАНАСАЎНА, маці Багдановіча - Наталля АЛАДКА / Святлана ЖУКОЎСКАЯ

АДАМ ЯГОРАВІЧ, бацька Багдановіча - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Сябры Багдановіча

ВЕРАНІКА -

ВАСІЛЬ - Арцём БЛАХІН

СЕРАФІМА - Вікторыя ШАМАРДЗІНА

СЦЯПАН -

ЯНА -

АЛЕНА - Алена ПАРФЁНАВА


Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           

               

 

X