Наталля АЛАДКА

 

Артыстка, вядучы майстар сцэны

Калі выпраўлялася ў дарослае жыццё, бацька казаў: «Жыві па сумленні, каб не сорамна было людзям у вочы глядзець. Працуй добра, з месца на месца
не бегай, не шукай лёгкага жыцця. Калі трэба – само цябе знойдзе». Так і жыву.

Люблю вольны вецер на прасторы, дробны дождж, які пяшчотна кранае твар, вечаровае зорнае неба ў моцны мароз. Люблю сядзець ля падножжа старога дрэва, з якога восень здымае жоўта-чырвонае лісце. Люблю спяваць, асабліва рамансы. У іх мая Душа, мае думкі і пачуцці.

Вельмі люблю сваю прафесію, наш Тэатр, якому прысвячаю большую частку жыцця.


РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Козачка («Як воўк мамай быў» В.Ткачова)
– спадарыня Проціч («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
– Раксана («Самая жаданая» паводле п’есы
С.Гіргеля  «Самая-самая» па матывах французскай драматургіі)
- Людміла, жонка Івана («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Раскас»)
- Прадавачка («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Боцікі»)
- Шыпучына Таццяна Аляксееўна («Смешныя людзі» паводле аднаактовых п'ес-жартаў А.Чэхава)

- Яна («Асенні rock'n'roll» паводле п'есы М.Хейфеца «Rock'n'roll на заходзе сонца»)
- Віялета («Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана)
- Старэйшая фрэйліна («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле С.Маршака)
- Мар'я Аляксандраўна Маскалёва («Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці Ф.Дастаеўскага)
- Ганна («Саня, Ваня, з імі Рымас» У.Гуркіна)

Занятая ў музычна-паэтычных вечарах «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…», «Не искушай меня без нужды…», «Ты мне сказал: люблю – и верить я готова...», у музычным вечары «Душевный разговор», у масавых сцэнах спектакля «Несцерка» В.Вольскага.

Разам з артысткай Святланай Жукоўскай паставіла шэраг музычна-паэтычных вечароў і спектакляў на камернай сцэне:
«Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…»
«Не искушай меня без нужды…»
«Ты мне сказал: люблю – и верить я готова...»
– «Калісь глядзеў на сонца я...» (аповяд пра Максіма Багдановіча)
– «Я счастлива теперь…»
-
«Хто цябе выдумаў...» Песні кіно»


БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 30 сакавіка 1964 года ў вёсцы Чапялі Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

З 1981 па 1985 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1985 па 1986 год працавала ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ.

З 1986 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.


УЗНАГАРОДЫ

2011 – Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

2014 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»


АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Наста («Несцерка» В.Вольскага)
– Марыся («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча)
– Асоль («Ветразі» паводле аповесці А.Грына «Пунсовыя ветразі»)
– Б’янка («Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра)
– Джэйн («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» па п'есе Р.Куні «№13»)
– Яна («Так знікае каханне» - фантазіі па Т.Кантару)
– Надзя, Верачка («Плошча Перамогі» А.Паповай)
– Верачка («…Таму што люблю…» А.Паповай)
– Годл («Памінальная малітва» Р.Горына)
– Жаклін («Лекар мімаволі» Ж.-Б.Мальера)
– Дзяўчына («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука)
– Ірына («Аднакласнікі» Ю.Куліка)
– маці Олі («Шышок» А.Аляксандрава)
– Дораці Дэбні («Перабор» Х.Бергера)
– Ганна («Ліфт» Ю.Чарняўскай)
– Снягурка, Люда, голас Каці («Што баліць?» Л.Агулянскага)
– Служанка («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі)
– мадмуазель Русэ («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– Клэр («Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага)
– Людміла Сяргееўна («Афінскія вечары» П.Гладзіліна)

– Дар’я («Жарты» («Мікітаў лапаць» М.Чарота)
– Марыя («Цень думкі нашай...» паводле твораў Ф.Аляхновіча)

– Марыя Апанасаўна, маці Багдановіча («Калісь глядзеў на сонца я...» - аповяд пра Максіма Багдановіча)
– Клара, служанка Фінэі («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
– Другая жучыха («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)

Была занятая ў музычна-паэтычным вечары «Я счастлива теперь…», у музычным вечары «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» (галоўны адміністратар Сняжана Віктараўна).


РОЛІ Ў КІНО

- Зоя Анатольеўна («Дэтэктыўнае агенцтва «Іван ды Мар’я», фільм 5-ы «Справа аб паралельных светах» (2009)
- «Суд» (13-я серыя «Прызнаць невінаватым» (2009, эпізод)
- «Сапраўднае жыццё» (2010, эпізод)
- Загадчыца рэгістратуры («Жураў-2» (13-я серыя «Невінаватыя» (2010)
- «Тры словы аб прабачэнні» («Думай, пра што кажаш» (2012, эпізод)
- «Водар шыпшыны» (2014, эпізод)
- Лідзія Волкава («Народная», 2018)
- Наталля («Некалькі крокаў да кахання», 2018)


ПУБЛІКАЦЫІ

1. «Женщина, которая играет» Н.Соловьёвой. - «Витебский проспект». – 23.08.2007.
2.  «Быць улюбёным у жыццё» Ю.Іваноўскага. - «Віцьбічы». - 09.04.2016. (Чытаць)
3. «Кожная роля - гэта пра сябе» Ю.Іваноўскага. Інтэрв'ю з вядучым майстрам сцэны Наталляй Аладка (да 55-годдзя з дня нараджэння). - «Культура», 13.04.2019.


ГАЛЕРЭЯ


Яна («Асенні rock'n'roll»)


Раксана («Самая жаданая»)


спадарыня Проціч («Доктар філасофіі»)


Прадавачка («Яшчэ раз пра каханне» («Боцікі»)


Клара, служанка Фінэі («Дурнічка»)


Марыя Апанасаўна, маці Багдановіча («Калісь глядзеў на сонца я...»)


Музычна-паэтычныя вечары


Віялета («Усе мышы любяць сыр»)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X