«АФІНСКІЯ ВЕЧАРЫ». ГРАМАДСКІ ПРАГЛЯД

3 лютага 2015 года (аўторак), а 11-й гадзіне,
у вялікай зале Коласаўскага тэатра адбудзецца
грамадскі прагляд спектакля «АФІНСКІЯ ВЕЧАРЫ» Пятра Гладзіліна.

Уваход вольны!!!

Сучасная гісторыя задае адвечнае пытанне бацькоў і дзяцей. Глава сям’і Барыс Алегавіч (Генадзь Гайдук, Георгій Лойка) даўно вызначыў лёс 18-гадовай дачкі Наташы (студэнтка Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў Анастасія Рэўчанка, Святлана Сухадолава). Яна павінна нястомна працаваць над сваім музычным талентам, каб стаць сусветна вядомай піяністкай. Гэтае меркаванне падтрымлівае і маці, Людміла Сяргееўна (Наталля Аладка, Святлана Жукоўская).

Магчыма, Наташа таксама згадзілася б з бацькоўскім наканаваннем…Але яна кахае маладога кампазітара Антона (Арцём Блахін, Арцём Герак), і ад іх узаемнага пачуцця ўжо ёсць прыемныя наступствы. Да таго ж па дарозе ў Еўропу прыязджае бабуля – Ганна Паўлаўна Растапчына (Ларыса Антосева (Баярынцава), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова). Народжаная арыстакратка, якая была знаёмая з Горкім і Хадасевічам і ведае дванаццаць моў, уражвае ўсю сям’ю гуллівым характарам, правакацыйнымі жарцікам і шчырымі расповядамі пра багемна-паэтычную маладосць. Ціхая сямейная плынь нечакана змяняе тэмп і накірунак…

Ці здольныя героі застацца годнымі высокага статусу «Чалавек»? Ці зберагуць яны давер і любоў? Пра гэта, разам з акцёрамі, змогуць задумацца і гледачы Коласаўскага тэатра.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. Пераклад на беларускую мову ажыццявіў Анатоль Бутэвіч. Мастак-пастаноўшчык – Валерый Юркевіч. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка – Дзіяна Юрчанка. Светлавое афармленне – Міхась Лавіцкі, Яўген Куляшоў.

Прэм’ера спектакля «АФІНСКІЯ ВЕЧАРЫ» – 4 і 5 лютага 2015 года, а 19-й гадзіне.

Прыходзьце! Чакаем!

САЧЫЦЕ ЗА АФІШАЙ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА!

p.s. Хто хоча пазнаёміцца з п’есай Пятра Гладзіліна «Афінскія вечары», можа pайсці на персанальны сайт драматурга – gladilin.ru.

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X