МАЯ ЖОНКА - ПАДМАНШЧЫЦА

 

12+

Маргарэт Мэё, Морыс Энэкен.

Камедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 21 лістапада 2019 года.


Уільям Гарысан – добры, надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам. Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот…

Вядома, авантурная камедыя становішчаў скончыцца хэпі-эндам. А перад гэтым героі вымушаны не адзін раз сур’ёзна панервавацца, разблытаць сетку недаказанасцей, смела прайсці праз недарэчныя абставіны. І ў рэшце рэшт зразумець, што гарманічныя сямейныя адносіны будуюцца не толькі на моцным каханні, але і на даверы.


Пастаноўка, музычнае афармленне, пераклад п’есы на беларускую мову Міхася КРАСНАБАЕВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

УІЛЬЯМ ГАРЫСАН - Ілля БЛЫКІН / Цімур ЖУСУПАЎ

КЭЦІ ГАРЫСАН - Вікторыя ШАМАРДЗІНА

ДЖЫМІ СКОТ - Яўген БЕРАСНЕЎ

МЭДЖЫ СКОТ - Святлана СУХАДОЛАВА / Дар'я ФРАНЦУЗАВА

МІС ПЭЦІКТАН - Раіса ГРЫБОВІЧ / Вольга КУЛЯШОВА

ГЕНРЫ - Яўген БЕРАСНЕЎ / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

ПАЛІСМЭН - Вадзім АСВЯЦІНСКІ

МОД - Ніна ОБУХАВА / Алёна МЕРКУШАВА

ЗОЭ - Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь


Працягласць спектакля - 2 гадзіны з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Публікацыі:

1. «Прэм'ера камедыі становішчаў «Мая жонка - падманшчыца» адбудзецца на сцэне тэатра імя Якуба Коласа 21 лістапада» Т.Салаўёвай. - «Віцьбічы», 14.11.2019.
2.
«У тэатры Якуба Коласа адбылася прэм'ера камедыі «Мая жонка - падманшчыца», прысвечаная дню заснавання коласаўскага калектыву» В.Сянькова. - Сайт газеты «Віцьбічы», 06.12.2019.


Навіна на ТРК «Віцебск»

«Время Art» на ТРК «Віцебск»

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X