«ВЯДЗЬМАРКА І ДЫНАЗАЎРЫК» ВЯРТАЮЦЦА!

Галоўны герой гэтай дзіцячай казкі у нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля і Зюзя-Зімавіца. Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрнымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка і Сняжана.

Музычная казка «Вядзьмарка і Дыназаўрык» пра тое, што мы жывем на халоднай планеце, і каб выжыць, трэба сагрэць адно аднаго душэўным цяплом. На жаль, мы сёння сталі асабліва хітрымі, ашчаднымі, глядзім толькі ў сваю кішэню, носім, змяняем маскі, і таму да нас не прыляцяць добрыя іншапланецяне, пакуль мы самі не станем дабрэйшымі, не навучымся сябраваць. Менавіта так вызначыў ідэю спектакля рэжысёр-пастаноўшчык Юрый Іваноўскі, увасобіўшы аднайменную п’есу-казку Аляксея Якімовіча ў 2009 годзе.

Пасля невялікага перапынку яе героі зноў вяртаюцца на коласаўскую сцэну. У спектаклі заняты вядомыя артысты тэатра. У ролі Дыназаўрыка гледачы зноў убачаць Уладзіслава Жураўлёва, у ролі Зюзі-Зімавіцы – вядучы майстар сцэны Генадзь Гайдук. Вобразы Піліпкі і Сняжаны стварылі Яўген Бераснеў і Ніна Обухава, Ваўка – Вадзім Асвяцінскі. А ў ролі Барабулі на сцэну ўпершыню выйдуць вядучыя майстры сцэны Раіса Грыбовіч і Зінаіда Гурбо. Для гэтых актрыс Коласаўскага тэатра гэта персанальная прэм’ера.

Мастак-пастаноўшчык спектакля – Юлія Карымава. Музыка Аляксандра Крыштафовіча. Тэксты песень Аляксея Якімовіча, Максіма Каржыцкага, Вікторыі Дашкевіч. Харэаграфія Дзіяны Юрчанка.

Першыя паказы ўзноўленага спектакля «Вядзьмарка і Дыназаўрык»
адбудуцца 29 верасня ў 10.00 і 12.30.

Чакаем вас на нашых спектаклях!
Сачыце за афішай Коласаўскага тэатра!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка