ВІНШУЕМ ВЫПУСКНІЦ АКАДЭМІІ МАСТАЦТВАЎ!

Няма мяжы дасканаласці. Асабліва ў мастацтве. Акцёры Коласаўскага тэатра ведаюць гэта як ніхто іншы, і таму імкнуцца не толькі павысіць свой прафесійны ўзровень, але і знайсці сябе ў іншых творчых спецыяльнасцях.

Сёлета актрысы тэатра Ніна Обухава і Ірына Цішкевіч скончылі рэжысёрскае аддзяленне, а Вікторыя Шамардзіна – акцёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Ніна Обухава працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 1998 года. У 2003-м скончыла акцёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Сярод найбольш знакавых роляў – Паліксена («Праўда — добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Вара («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Маша («Чайка» А.Чэхава), Наталля («Васа» М.Горкага), Ала Верас («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна), Жаклін («О-ля-ля!» М.Камалеці), Элен Дзюкас («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара), Маша («Мудрацы…» А.Астроўскага), Даўганогая («Песні ваўка» В.Паніна), Рэбека («Леанарда ?» Э.Флізара), Ева («Восеньская саната» І.Бергмана), Ангустыяс («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі).

У 2014 годзе паставіла музычную казку для дзяцей «Казявачка» Т.Уфімцавай, у 2016-м – фантазію «Цень думкі нашай...» па творах Ф.Аляхновіча (дыпломная работа).

Выкладае ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў.

Ірына Цішкевіч працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 1998 года пасля паспяховага заканчэння тэатральнага класа Лепельскай школы мастацтваў. У 2003-м годзе скончыла акцёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Сярод асноўных знакавых роляў – Сузана Серваль («Пісьменныя» М.Чокэ), Барбара («Чорная нявеста» А.Дударава), Джэйн («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» Т.Уільямса), Леанора («Непрыступная сеньёра» Лопэ дэ Вегі), Бэла («Шагал... Шагал...» У.Драздова), Лябёдкіна («Позняе каханне» А.Астроўскага), Майя («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара), Кіліна («Легенда пра каханне» Лесі Украінкі), Даўганогая («Песні ваўка» В.Паніна), Вера («Дажыць на прэм'еры» М.Рудкоўскага), Лэдзі Макбет («Макбет» У.Шэкспіра), Крэміс («Не пакідай мяне…» А.Дударава), Амелія («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі), Марыя («Шукаем тэнара!» К.Людзвіга), Снежная каралева («Снежная каралева» Я.Шварца).

Ажыццявіла пастаноўкі спектакляў «Дзівосы ў навагоднім лесе» Дз.Галубецкага, «Тр'ям! Вітаю!» С.Казлова, «Каралева прыгажосці з Лінэна» М.МакДонаха (дыпломная работа), «Сіўка-Бурка» Я.Тарасава (аднаўленне).

Вікторыя Шамардзіна працуе ў тэатры з 2010 года. Сярод роляў  маладой артысткі Зорка («Я буду зоркай!» С.Кавалёва), Курыца («Афрыка» Л.Пранчака), Галя («За двума зайцамі» М.Старыцкага), Эмка («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна), – Маўка («Легенда пра каханне» Лесі Украінкі), Вядзьмарка («Макбет» У.Шэкспіра), Амелія («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі), Бібліятэкарка, Мілка, Дачка бабы Ягі («Да трэціх пеўняў» В.Шукшына), Марыя («Шукаем тэнара!» К.Людзвіга), Крэміс («Не пакідай мяне…» А.Дударава).

Тэатр імя Якуба Коласа жадае сваім артысткам тэатра далейшых поспехаў на сцэне, прызнання калег і гледачоў, моцнай веры ў свае творчыя сілы!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка