У НАСТУПНЫМ ТЭАТРАЛЬНЫМ СЕЗОНЕ – «ПАХАВАЙЦЕ МЯНЕ ЗА ПЛІНТУСАМ»

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа распачынаецца праца над новай пастаноўкай. На гэты раз дырэктар-мастацкі кіраўнік Валерый Анісенка мае намер прапанаваць беларускаму гледачу спектакль «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці сучаснага рускага пісьменніка Паўла Санаева. Варта адзначыць, што аўтар даў персанальную згоду на выкарыстанне яго твора ў пастаноўцы.

У якасці асобнага выдання аповесць Паўла Санаева ўбачыла свет у 2003 годзе і адразу стала бэстсэлерам. На сёння спектаклі па знакамітым творы пастаўлены ў Пецярбургскім тэатры «Балтыйскі дом», Краснаярскім драматычным тэатры, Рускім драматычным тэатры Літвы, Чалябінскім акадэмічным тэатры драмы. У 2009 годзе адбылася экранізацыя аповесці, якая выклікала спрэчныя ўражанні як у прыхільнікаў творчасці Паўла Санаева, так і ў аматараў кінамастацтва.

Пераклад «Пахавайце мяне за плінтусам» на беларускую мову ажыццявіў артыст коласаўскага тэатра Пятро Ламан. Кіраваць пастаноўкай будзе Валерый Анісенка. Рэжысёр-асістэнт – артыстка Ніна Обухава, якая навучаецца на рэжысёрскім факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сцэнаграфія і падбор касцюмаў Андрэя Жыгура. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Відэарад Міхася Лавіцкага, Яўгена Куляшова. Памочнік рэжысёра Святлана Дашкевіч.

Ролю Сашы ў спектаклі выконваюць Яўген Лук’янаў і выпускнік Віцебскага каледжа мастацтваў Раман Салаўёў. У ролі Бабулі - Валянціна Багданава, заслужаныя артысткі Беларусі Таццяна Ліхачова і Тамара Скварцова. На ролю Дзеда прызначаныя Пятро Ламан і Валянцін Цвяткоў. У ролі Мамы - Анжаліка Баркоўская і Ніна Обухава.

Прэм’ера спектакля запланавана на лістапад 2013 года.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка