ПРА ПАЭТА, ЯКІ ГЛЯДЗЕЎ НА СОНЦА

Напрыканцы 2016 года Беларусь адзначала 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Коласаўскі тэатр шчыра далучаецца да шанавання гэта Паэта, Чалавека, Беларуса.
8 лютага, а 19-й гадзіне, адбудзецца прэм’ера спектакля «Калісь глядзеў на сонца я...» – аповяда пра Максіма Багдановіча. Коласаўцы раскажуць гледачам, якім у іх разуменні быў годны творца, які верыў, што беларусы здольныя праз уласныя сродкі – мову, свядомасць, адкрытасць пачуццяў – зразумець гэты свет, данесці да яго сваё бачанне існага. Вы пачуеце вершы і роздумы Максіма Багдановіча, зможаце далучыцца да яго духоўнай моцы, тонкасці адчування і ўспрымання Сусвету. Прагучаць песні на яго вершы, дзе кожнае слова як іскрынка, якая можа распаліць цэлае вогнішча.
Багдановіч пражыў крыху болей за 25 год, але паспеў зрабіць самае важнае – закласці зерне беларускасці, якое і зараз жыве ў нашых сэрцах. Ён быў адным з тых Праметэяў, які прынёс беларусам агонь разумення сябе як нацыі, любові і павагі да сваёй мовы, незалежнае адчуванне годнасці за матчыну песню.
Сцэнар і пастаноўка спектакля Святланы Жукоўскай і Наталлі Аладкі. Мастак-пастаноўшчык Юлія Карымава. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.
У ролі Максіма Багдановіча – Яўген Лук’янаў.
Чакаем на прэм’еры!
Сачыце за афішай!
Добавить комментарий