КОЛАСАЎЦЫ НА «АРТОКРАИНЕ»

Сёлета тэатр імя Якуба Коласа першы раз прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі камерных тэатраў і спектакляў малых формаў «АртОкраина», які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу з 1 па 10 снежня. Па традыцыі фестываль збярэ лепшыя калектывы Расіі і замежжа, якія працуюць у гэтым накірунку.

2 снежня Коласаўскі тэатр пакажа расійскім гледачам і крытыкам драму сучаснага беларускага драматурга Андрэя Іванова «Гэта ўсё яна» у пастаноўцы адметнага рэжысёра, кіраўніка Цэнтра беларускай драматургіі Аляксандра Марчанкі. Спектакль атрымаў добрыя водгукі віцебскай публікі, меў станоўчы рэзананс і ў прэсе.  Ён закранае вельмі вострую праблему узаемаадносін розных пакаленняў – бацькоў і дзяцей – у сучасным лічбавым свеце.

У спектаклі заняты заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Маці, яна ж Тофі), артысты Раман Салаўёў (Сын) і Арцём Герак (Таўэрскі крумкач). Арыгінальную сцэнаграфію прыдумаў мастак тэатра Андрэй Жыгур. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.

Фестываль «АртОкранина» праводзіцца ў 7-ы раз, арганізаваны Санкт-Пецярбургскім тэатрам «За чорнай рэчкай» пры падтрымцы Камітэта па культуры урада Санкт-Пецярбурга і Тэатральнага фонду імя Алега Мендэльсона (гэта заснавальнік гэтага тэатра). Адно з мэт мае абмен назапашаным вопытам паміж тэатрамі розных краін.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X