КОЛАСАЎЦАЎ ЧАКАЮЦЬ У ГОМЕЛІ

90-ы сезон, юбілейны, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа працягваецца. І вось нарэшце коласаўцы выязджаюць у першыя ў гэтым сезоне гастролі: з 15 па 18 кастрычніка тэатр пакажа свае спектаклі на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.

Жыхары горада наж Сожам пабачаць трагікамедыю «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аўтабіяграфічнай аповесці расійскага пісьменніка Паўла Санаева. Рэжысёр – заслужаны дзеяч мастатцваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Анісенка. Спектакль з гучным рэзанансам прайшоў на віцебскай сцэне і зараз збірае поўныя залы.

Яшчэ адна пастаноўка для гомельчан, – камедыя «Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці Васіля Шукшына. Рэжысёр-пастаноўшчык – Міхась Краснабаеў. Дастаткова новы спектакль, але яго паспелі ўпадабаць і дарослыя, і дзеці.

На гомельскай сцэне свае выключныя вакальныя здольнасці артысты Коласаўскага тэатра прадэманструюць у мюзікле-памфлеце «Дыліжанс» Уладзіміра Кандрусевіча. Лібрэта напісана Леанідам Філатавым паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка». Рэжысёр спектакля Сяргей Кулікоўскі. У пастаноўцы занятыя як старэйшыя акцёры, так і маладое пакаленне тэатра.

Для дзяцей у Гомелі Коласаўскі тэатр прапануе спектакль «Як воўк мамай быў» Васіля Ткачова. Сюжэт вядомы дзякуючы мультфільму. Рэжысёр спектакля – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, акцёр тэатра імя Якуба Коласа Вячаслаў Грушоў.

Спадзяемся, што гомельскаму гледачу спадабаюцца коласаўскія пастаноўкі.

Любіце Коласаўскі тэатр так, як ён любіць вас!
Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка